Абмеркаваньне:Наступ Сярэдняй Літвы на Коўна
Выгляд
Я таку разумею, што Ofensywa гэта наступленьне? Варта перанесьці ў Наступленьне Сярэдняй Літвы на Коўна --Jauhienij 14:36, 7 ліпеня 2011 (EEST)
- Калі ў беларускіх гістарычных крыніцах гэты факт захоўваецца пад назвай «Наступленьне...», то варта. А пакуль я б абмежаваўся перанакіраваньнем. Зрэшты, «афэнзыва» — таксама слова, хоць і ня столькі распаўсюджанае. — Wizardist г +у 14:39, 7 ліпеня 2011 (EEST)
- Слова не сустракаецца ў слоўніках, Запыт па гугле дае 62 вынікі па запыце «афэнзыва» супраць 1 070 000 па запыце «наступ» :-) Пагаджуся, што «наступленьне» не зусім ў клясычнай традыцыі, таму лепш Наступ Сярэдняе Літвы на Коўна. --Jauhienij 14:46, 7 ліпеня 2011 (EEST)
Таксама меркаваў пра "наступ", але усё ж такі ўжыў слова "афэнзыва" як кальку з польскае мовы. Бо ў польскай гісторыяграфіі яно менавіта так і падаецца. На жаль у беларускай гістарыяграфіі сам наступ (афэнзыва, атака) на Коўна амаль не згадваецца. Дарэчы, у польскай вікіпэдыі па націску на "афэнзыву" ідзе перакіраваньне на "артыкул "атака". — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Hresk (гутаркі · унёсак) 15:15, 7. júl 2011.
- Тады варта перанесьці артыкул у «Наступ...», а ў самім артыкуле ў зносках пазначыць, што для гэтай зьявы ў польскай гістарыяграфіі існуе адпаведны выраз «афэнзыва...». --Jauhienij 15:28, 7 ліпеня 2011 (EEST)