Народная скупшчына Рэспублікі Сэрбскай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Народная скупшчына Рэспублікі Сэрбскай
Seal of the Republika Srpska.svg
Тып
Парлямэнцкая сыстэма двухпалатны
Палаты
Палата народаў
Народная скупшчына

Дэпутатаў 83
Год заснаваньня 1991
http://www.narodnaskupstinars.net

Народная Скупшчына Рэспублікі Сэрбскай (па-сэрбску: Народна скупштина) — найвышэйшы заканадаўчы і канстытуцыйны орган у Рэспубліцы Сэрбскай. Скупшчына складаецца з 83 дэпутатаў, а парлямэнцкую большасьць складаюць дэпутаты ад Саюзу незалежных сацыял-дэмакратаў, Дэмакратычнага народнага саюзу і Сацыялістычнай партыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Народная скупшчына была заснавана 24 кастрычніка 1991 году як Скупшчына сэрбскага народу ў Босьніі і Герцагавіне[1]. Пасьля заканчэньня войны і падпісаньня Дейтанскага пагадненьня Народная скупшчына ўзяла на сябе адказнасьць за правядзеньне патрэбных рэформаў і перабудову Рэспублікі. Да 2002 году дэпутаты Народнай скупшчыны абіраліся на тэрмін у два гады. Пасьля ў адпаведнасьці са зьменамі ў заканадаўстве іх сталі абіраць на чатыры гады.

У 2002 годзе была створана верхняя палата Народнай скупшчыны — Палата народаў[2]. У яе складзе 28 дэпутатаў, якіх абіраюцца дэпутатамі Скупшчыны і муніцыпалітэтамі па нацыянальным прынцыпе: па 8 прадстаўнікоў ад басьнійцаў, сэрбаў і харватаў і 4 дэпутата ад іншых нацыянальных меншасьцей. Палата народаў можа ветаваць кожны закон, прыняты Народнай скупшчынай, калі палічыць, што ён пагражае жыцьцёвым інтарэсам адной з абшчын[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ РЕПУБЛИКА СРПСКА — РТРС
  2. ^ а б Энгельгардт Г. Н. Республика Сербская в Боснии и Герцеговине. Возникновение и эволюция (1990—2006 гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — М., 2015. — С. 206

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]