Навасёлкі (Бабруйскі раён)
Навасёлкі | |
трансьліт. Navasiolki | |
Першыя згадкі: | 1847 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Глушанскі |
Насельніцтва: | 23 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 212912 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′32.7″ пн. ш. 28°51′10.4″ у. д. / 53.159083° пн. ш. 28.852889° у. д.Каардынаты: 53°9′32.7″ пн. ш. 28°51′10.4″ у. д. / 53.159083° пн. ш. 28.852889° у. д. |
± Навасёлкі |
Навасёлкі[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Глушанскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню згадваюцца пад 1847 годам як вёска Навасёлкі 1 у складзе памешчыцкага маёнтку Ахоцічы Бабруйскага павету Менскай губэрні. Побач існавала вёска Навасёлкі 2 (6 гаспадарак, 44 жыхары). Пазьней вёскі аб’ядналіся ў адну. Паводле перапісу 1897 году вёска ў Гарадоцкай воласьці, 25 двароў, 190 жыхароў, вінная крама. У 1907 годзе было 204 жыхары. У 1917 годзе — 32 гаспадаркі, 211 жыхароў. У 1921 годзе адчыненая школа. У 1934 годзе арганізаваны калгас імя Красіна. У Вялікую Айчынную вайну 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году 178 жыхароў, у 1970 годзе — 145 жыхароў. У 1986 годзе 40 гаспадарак, 72 жыхары, крама, вёска ўваходзіла ў склад саўгасу «Дойнічава». 20 лістапада 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Восаўскага сельсавету ў склад Глушанскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 23 жыхары
- 2007 год — 30 жыхароў, 19 двароў[3]
- 1999 год — 37 жыхароў
Пляніроўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска ўяўляе сабой плаўна выгнутую вуліцу, арыентаваную з усходу на захад. Забудова двухбаковая, сядзібнага тыпу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 76
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Навасёлкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 193.