Глуша
Выгляд
| Глуша | |
| трансьліт. Hluša | |
| Дата заснаваньня: | 1896 |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Магілёўская |
| Раён: | Бабруйскі |
| Сельсавет: | Глушанскі |
| Вышыня: | 169 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 1319 чал. (2009)[1] |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 225 |
| Паштовы індэкс: | 213844 |
| СААТА: | 7208818018 |
| Нумарны знак: | 6 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′15″ пн. ш. 28°51′20″ у. д. / 53.0875° пн. ш. 28.85556° у. д.Каардынаты: 53°5′15″ пн. ш. 28°51′20″ у. д. / 53.0875° пн. ш. 28.85556° у. д. |
Глуша на мапе Беларусі ± Глуша | |
Глу́ша[2] — колішняе мястэчка, цяпер пасёлак у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Глушанскага сельсавету. Насельніцтва на 2009 год — 1319 чалавек[1].
Знаходзіцца за 29 км на захад ад Бабруйску, за 30 км на паўднёвы ўсход ад Асіпавічаў, на аўтадарогах Бабруйск — Слуцак (Р43) і Асіпавічы — Глуша (Р34).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Паселішча заснаванае ў сувязі з будаўніцтвам шклозавода (1896) і разьвіцьцём дрэваапрацоўчых промыслаў. З 1924 году ўваходзіў у 1-ы Бабруйскі, з 1927 году ў Бабруйскі раён. У 1931—1960 гадах цэнтар Рымаўцаўскага сельсавету. З 1935 году працоўны пасёлак. 23 сьнежня 2011 году статус паніжаны да пасёлку[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 1600 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1500 чал.; 2006 год — 1400 чал.; 2009 год — 1319 чал.[1] (перапіс)
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць]Шклозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Алесь Адамовіч (1927—1994) — беларускі пісьменьнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 71
- ^ «Об отнесении городского поселка Глуша к категории сельских населенных пунктов». Решение Бобруйского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 12-7 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Глуша // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Hłusza // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 562
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Глуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў