Перайсьці да зьместу

Мікіта Рочаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Рочаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лістапада 1992(1992-11-06)[1] (32 гады)
Рост 169 см
Вага 73 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 БАТЭ 0 (0)
2012 Полацак 7 (0)
2013—2014 Слуцак 14 (0)
2014 Іслач 22 (0)
2015—2017 Іслач 45 (0)
2017 Ліда 11 (0)
2018 Андэрдог 7 (1)
2018—2019 Партызан Бардзеёў[d] 38 (3)
2020 Белшына 8 (0)
2020—2021 Крумкачы 27 (1)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 4 (0)

Мікіта Рочаў (нарадзіўся 6 лістапада 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Ураджэнец беларускага гораду Ліды. Калі Рочаву было 6 гадоў, ён поруч з бацькамі пераехаў у Маскву, дзе пачаў займацца футболам у СДЮШАР-76. У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом дубля барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2012 году разам зь Яўгенам Шыкаўкам быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[2], а ў сакавіку 2013 году, па заканчэньні кантракту з БАТЭ, падпісаў трохгадовае пагадненьне з «Слуцкам»[3].

У складзе «Слуцку» атрымаў перамогу ў Першай лізе ў сэзоне 2013 году, аднак замацавацца ў складзе ня здолеў. У сакавіку 2014 году абаронца быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[4], дзе стаў гульцом асноўнага складу. У лютым 2015 году, скасаваўшы кантракт з «Слуцкам»[5], стаў гульцом «Іслачы» на трывалай аснове і дапамог клюбу выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[6]. У Найвышэйшай лізе працягваў гуляць у асноўным складзе на пазыцыі левага (часам правага) абаронцы.

У студзені 2017 году пакінуў «Іслач»[7], аднак пасьля няўдалага прагляду ў «Слуцку» вярнуўся ў каманду і ў сакавіку склаў новае пагадненьне[8]. У жніўні 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Іслаччу»[9] і неўзабаве стаў гульцом «Ліды»[10]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў лідзкі клюб[11].

У сакавіку 2018 году далучыўся да латвійскага клюбу «Валміера», аднак пазьней вярнуўся ў Беларусь і стаў гульцом «Чысьці»[12]. У ліпені 2018 году перайшоў у славацкі клюб «Партызан» з Бардзеёва[13]. Пакінуў «Партызан» у студзені 2020 году[14]. У сакавіку 2020 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны», а ў ліпені пакінуў клюб і перайшоў у «Крумкачы»[15], дзе пачаў выходзіць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[16]. У сэзоне 2021 году ўжо радзей зьяўляўся на полі. Па заканчэньні сэзону 2021 году пакінуў «Крумкачы».

У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2016 Найвышэйшая ліга 19 0
2017 Найвышэйшая ліга 8 0
Ліда Першая ліга 11 0
Чысьць 2018 Першая ліга 7 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]