Мікола Аксаміт
(Перанакіравана з «Мікалай Аксаміт»)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Мікола Аксаміт | |
| |
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі еларусь | |
---|---|
1990 — 8 студзеня 1996 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 18 красавіка 1954 (65 гадоў) |
Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне»: | Беларускі Народны Фронт |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут |
Мікола (Мікалай) Аксаміт — беларускі праваабаронца і палітык, у 1990—1995 гг. адзін з членаў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня.
У красавіку 1995 году ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзеньня рэфэрэндуму, сярод пытаньняў якога была зьмена дзяржаўнай сымболікі і наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай[2].
У наступным працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».
У 2004 г. быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў[3]. Пасьля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня[4][5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дэпутаты незалежнасьці — Нью-Ёрк, Вільнюс: Беларускія ведамасці, 2010. — вып. 1. — С. 217. — ISBN 978-9955-578-11-6
- ^ http://www.svaboda.org/content/transcript/2007850.html
- ^ http://spring96.org/ru/news/8391
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/788042.html
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/788344.html