Мсьціўцы: Канец гульні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мсьціўцы: Канец гульні
Avengers: Endgame
Avengers Endgame Logo Black.svg
Жанр супэргеройскі фільм, кінафантастыка, баявік і прыгодніцкі фільм
Рэжысэр Энтані і Джо Руса[1]
Прадусар Кевін Файгі[2]
Сцэнарыст Крыстафэр Маркус[3], Стывэн Макфілі[3], Джэк Кэрбі і Стэн Лі
У ролях Крыс Гэмсўарт[4][2], Марк Руфала[5][6][2], Крыс Эванз[4][7][2], Джош Бролін[8][9][7][10], Том Гідэлстан[11][2], Робэрт Даўні-малодшы[12][13][7][2], Сэм’юэл Л. Джэксан[14][10], Крыс Прат[15][10], Элізабэт Олсэн[15][2], Эванджэлін Лілі[16][7][2], Бэнэдыкт Камбэрбэтч[17][18], Джэрэмі Рэнэр[19][7][2], Карэн Гілан[20][7][2], Гўінэт Пэлтраў[7][2], Сэбастыян Стэн[7][2], Бры Ларсан[21], Джон Фаўро[7][2], Скарлет Ёгансан[7][2], Дон Чыдл[2], Том Голанд[2], Чэдўік Боўзман[2], Энтані Макі[2], Пом Кляменьцеў[21], Дэйв Баўтыста[2], Зоі Салдана[2], Пол Рад[2], Стэн Лі[7][10], Тай Сымпкінз[7][10], Данай Гурыра[21], Тылда Сўінтан[2], Робэрт Рэдфард[2], Тэса Томпсан[2], Джон Слэтэры[2], Фрэнк Грыла[2], Майкл Дуглас[2], Мішэль Пфайфэр[2], Том Вон-Лолар[2], Майкл Джэймз Шоў[10], Тэры Нотары[10], Рэнэ Русо[2], Гэйлі Этўэл[2], Ўінстан Д’юк[2], Наталі Портман[2], Анджэла Басэт[2], Ўільям Гэрт[2], Рос Маркуанд[10], Джэймз Д’Арсі[2], Бэнэдыкт Вон[2], Максіміліяна Эрнандэс[2], Летыцыя Райт[2], Кобі Смолдэрз[2], Марыса Тамэй[2], Тайка Вайтыці[2], Шон Ган[2], Лінда Кардэліні[2], Хіраюкі Санада[2], Джэйкаб Баталан[2], Лексі Рэйб[10], Джо Руса[10], Эма Фурман[10], Бэн Сакамота[10], Ава Руса[10], Кэйд Ўудўард[22], Івэт Ніколь Браўн[10], Калан Малвэй[10], Лія Марыела Руса[10], Джуліян Руса[10], Тэйлар Патэрсан[10], Агастына Разаліна[10], Кен Джон[10], Джэксан А. Дан[10], Лі Мур[10], Базла Леклэр[10], Лоэн Леклэр[10], Мэт’ю Бэры[10], Джой Макэвай[10], Джон Майкл Морыс[10], Майкл А. Кук[10], Брэнт Макгі[10], Браян Шэфэр[10], Джэймі Ўэдэл[10], Энтані Дж. Брыд[10], Эрыка Рыблі[10], Манік Гандэртан[10], Джым Старлін[10], Джымі Рэй Пікенз[10], Чан Хэ-Джын[10], Расэл Бобіт[10], Джэк Чэмпіён[10], Сэм Гаргрэйв[10], Патрык Горман[10], Ааран Лазар[10], Робэрт Пралга[10], Том Ўіздам[10], Джон Позі[10], Джэймз Лін[10], Аміна Каплан[10], Аланьян Тэрман[10], Джэніфэр Элмар[22] і Майк Люц[22]
Кампазытар Алан Сылвэстры[23]
Апэратар Трэнт Апалач[2]
Мантаж Джэфры Форд[2] і Мэт’ю Шміт[2]
Вытворчасьць Marvel Studios і Walt Disney Studios Motion Pictures
Дата выхаду 26 красавіка 2019[9][24], 23 красавіка 2019[24], 24 красавіка 2019[24][25], 22 красавіка 2019[24], 25 красавіка 2019[26][24][27] і 29 красавіка 2019[24]
Час 181 хвіліна[28]
Краіна ЗША
Мова ангельская мова
Бюджэт $356 млн[29]
Прыбытак $2,713 млрд[30]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Мсьці́ўцы: Кане́ц гульні́» (па-ангельску: Avengers: Endgame) — амэрыканскі супэргеройскі фільм 2019 року, сфільмаваны студыяй «Marvel» пра аднайменную групу супэргерояў. Гэта 22-і фільм у кінасусьвеце Marvel. Рэжысэры — Энтані і Джо Руса, аўтары сцэнару — Крыстафэр Маркус і Стывэн МакФілі. У галоўных ролях: Робэрт Даўні (малодшы), Крыс Эванз, Марк Руфала, Крыс Гэмсўарт, Скарлет Ёгансан, Джэрэмі Рэнэр, Дон Чыдл, Пол Рад, Бры Ларсан, Карэн Гілан, Данай Гурыра, Брэдлі Купэр і Джош Бролін. У фільме ацалелыя ўдзельнікі каманды «Мсьціўцаў» намагаюцца выправіць страты, спрычыненыя Танасам у «Вайне бясконцасьці».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Information icon.svg Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Праз дваццаць два дні пасьля пстрыку Танаса ў пальчатцы з Камянямі бясконцасьці, які зьнішчыў палову насельніцтва Сусьвету, Кэрал Дэнвэрс уратоўвае Тоні Старка і Нэб’юлу з глыбіняў космасу і вяртае іх на Зямлю, дзе яны далучаюцца да выжылых «Мсьціўцаў»: Бруса Банэра, Стыва Роджэрза, Ракеты, Тора, Наташы Раманаф і Джэймза Роўдза. З дапамогай ведаў Нэб’юлы яны знаходзяць Танаса, які дажывае свой век фэрмэрам на неахоўванай плянэце, і патрабуюць вярнуць Камяні, аднак Танас пасьпеў іх зьнішчыць, каб ніхто болей ня змог імі скарыстацца. Разьюшаны Тор абезгалоўлівае Танаса.

Празь пяць гадоў Скот Лэнг нарэшце выбраўся з квантавага сьвету(en) і трапіў у будынак «Мсьціўцаў», дзе знаходзяцца Раманаф з Роджэрзам. Лэнг тлумачыць, што для яго мінула толькі пяць гадзінаў, а значыць, квантавы сьвет дазваляе вандраваць у часе. Утраёх яны зьвяртаюцца да Старка, каб той дапамог ім выцягнуць Камяні зь мінуўшчыны і выправіць учыненае Танасам у цяперашнім часе, аднак ён адмаўляецца, баючыся страціць сваю дачку Морган. Паразмаўляўшы з жонкай, Пэпэр Потс, Старк вырашаецца супрацоўнічаць з Банэрам — які цяпер стала жыве з сваімі глуздамі ў целе Халка — дзеля стабілізацыі падарожжа ў квантавым сьвеце. Банэр з Ракетай накіроўваюцца ў новы прытулак асгардцаў у Нарвэгію, каб запрасіць у групу Тора; а Раманава знаходзіць у Токіё Клінта Бартана, які за зьнікненьне сваёй сям’і ад Танасавага пстрыку помсьціць зьнішчэньнем злодзеяў.

Банэр, Роджэрз, Лэнг і Старк вяртаюцца ў Нью-Ёрк 2012 року. Банэр наведваецца ў Санктум Санкторум і пераконвае Старадаўнюю аддаць яму Камень часу, абяцаючы пазьней вярнуць усе Камяні на месца. Роджэрз здабывае Камень розуму, аднак Лэнг і Старк упускаюць Камень прасторы, зь якім уцякае Локі. Тады Роджэрз са Старкам выпраўляюцца яшчэ далей у часе, у 1970 рок у штаб-кватэру Ш.Ч.Ы.Т.у, дзе выкрадаюць ранейшую вэрсію Камяню прасторы і бутэлечкі з часьцінкамі пыму ў Гэнка Пыма.

Ракета з Торам вяртаюцца ў Асгард 2013 року, каб здабыць у Джэйн Фостэр Камень рэальнасьці, а Тор заадно вяртае свой колішні молат Мьёльнір. Нэб’юла і Роўдз у 2014 року на плянэце Мораг выкрадаюць Камень сілы, перш чым да яго дабярэцца Пітэр Кўіл. Роўдз вяртаецца ў цяперашні час, а Нэб’юлу затрымлівае повязь кібэрнэтычных імплянтаў з тагачаснай вэрсіяй сябе, якая знаходзіцца побач з Танасам. Тытан дзякуючы атрыманай праз Нэб’юлу інфармацыю даведваецца пра свой будучы посьпех і пляны «Мсьціўцаў» яму перашкодзіць. Танас знаходзіць Нэб’юлу і замест яе сучаснай адсылае назад да Мсьціўцаў ейную вэрсію 2014 року. Бартан з Раманаф вандруюць на Вормір у той самы год, каб здабыць Камень душы, аднак даведваюцца ад Ахоўніка камяню, што яго можна атрымаць толькі замест іншай душы таго, каго любіш. Раманава ахвяруе сабой, каб Бартан мог даставіць Камень Мсьціўцам.

Сабраўшы ўсе камяні ў цяперашнім часе, Мсьціўцы вырабляюць для іх новую пальчатку, якую вырашае апрануць Банэр як найменш адчувальны да гама-выпраменьваньня Камянёў. Пстрыкнуўшы пальцамі, Банэр вяртае ўсё жывое, зьнішчанае Танасам. Нэб’юла зь мінулага з дапамогай машыны часу пераносіць Танаса ў цяперашні час, дзе ён нападае на штаб-кватэру Мсьціўцаў, намерваючыся цяпер ужо цалкам зьнішчыць і стварыць уласны Сусьвет з дапамогай Камянёў бясконцасьці. Нэб’юла зь цяперашняга часу пераконвае сваю сястру Гамору зь мінулага часу змагацца супраць Танаса і забівае сваю вэрсію зь мінулага. На Зямлі адбываецца бітва між войскам Танаса і абаронцамі, да якіх далучаюцца выратаваныя Стывэн Стрэйндж зь іншымі чараўнікамі, іншыя Мсьціўцы і Вартавыя галяктыкі, арміі Ваканды, Асгарду і Разбуральнікаў. На дапамогу ім прыходзіць Кэрал Дэнвэрс, аднак Танас захоплівае Камяні, адолеўшы Тора, Роджэрза і Дэнвэрс. Камяні выкрадае з Танасавай рукі Старк і, апрануўшы пальчатку, пстрыкае, распыльваючы Танаса і ўсё ягонае войска, аднак сам памірае ад γ-выпраменьваньня.

Пасьля пахаваньня Старка Тор прызначае Валькірыю кіраўніцай Новага Асгарду і выпраўляецца вандраваць разам з Вартавымі галяктыкі; Кўіл хоча адшукаць мінулую вэрсію Гаморы. Роджэрз вяртае Камяні бясконцасьці ў той час, адкуль яны былі ўзятыя, але вырашае застацца ў мінулым, каб ажаніцца з Пэгі Картэр. Ён дажывае да цяперашняга часу старым і аддае свой шчыт Сэму Ўілсану.

Information icon.svg Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выканаўцы роляў, пэрсанажы якіх памерлі ў «Вайне бясконцасьці», аднавілі свае ролі ў «Канцы гульні»:

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра намер зрабіць працяг «Эры Ультрона» ў двух частках «Marvel» паведаміла яшчэ ў кастрычніку 2014. У красавіку 2015 Marvel назвала рэжысэрамі абодвух частак Энтані і Джо Руса. У траўні 2015 сцэнарыстамі фільму сталі Крыстафэр Маркус і Стывэн МакФілі.

Здымачны пэрыяд пачаўся 10 жніўня 2017 на студыі ў Фэеце. Таксама здымкі адбываліся ў Атланце.

7 сьнежня 2018 з выхадам трэйлеру стала вядомая назва фільму і дата прэм’еры.

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 3 траўня 2019 «Мсьціўцы: Канец гульні» зарабілі $514,5 мільёнаў ў ЗША і Канадзе ды $1,4 мільярды ў іншых краінах, стаўшы найкасавейшым фільмам у 2019 року і пятым касавым фільмам усіх часоў. Таксама ён стаў найхутчэйшым фільмам, які зарабіў $1 мільярд усяго за пяць дзён.

На Rotten Tomatoes фільм атрымаў рэйтынг 95%, на Metacritic — 78/100.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Strom M. Joe & Anthony Russo to Direct 2-Part Marvel's 'Avengers: Infinity War' Event: The directors of Marvel's 'Captain America: The Winter Soldier' sign on for Phase 3's dramatic climax! // marvel.com — 2015.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф Avengers: Endgame Press KitThe Walt Disney Company. — P. I.
  3. ^ а б Strom M. Christopher Markus & Stephen McFeely to Write Marvel's 2-Part 'Avengers: Infinity War' Event: The writing team behind all 3 Captain America films to join the Avengers! // marvel.com — 2015.
  4. ^ а б Chitwood A. Chris Hemsworth Reveals the 3 Marvel Movies Left on His Contract // Collider — 2015.
  5. ^ Sciretta P. Watch: All Of Your Marvel Phase 3 Questions Answered By Marvel Head Kevin Feige // /Film — 2014.
  6. ^ Butler T. Mark Ruffalo Promises Epic Arc For Hulk Across Thor 3 and Infinity War // Yahoo — 2016.
  7. ^ а б в г д е ё ж з і к л ČSFD — 2001.
  8. ^ Josh Brolin Joins Marvel’s ‘Avengers’ Sequels as Villain Thanos // TheWrap — 2014.
  9. ^ а б Strom M. Marvel's The Avengers Head Into an Infinity War // marvel.com — 2016.
  10. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау Avengers: Endgame Press KitThe Walt Disney Company. — P. II.
  11. ^ Babbage R. Loki to appear in Thor: Ragnarok and both parts of Avengers: Infinity War // Digital Spy — 2014.
  12. ^ Robert Downey Jr. To Return As Marvel's Iron Man: RDJ inks new Marvel deal // marvel.com — 2013.
  13. ^ Kit B. Robert Downey Jr. Joins 'Spider-Man: Homecoming' // The Hollywood Reporter / J. MinLA: Prometheus Global Media, 2016. — ISSN 0018-3660
  14. ^ Goldberg M. Samuel L. Jackson on How He Factors into ‘xXx 3’ and Nick Fury’s Return for the ‘Avengers’ Sequels // Collider — 2016.
  15. ^ а б Lincoln R. A. Marvel’s ‘Avengers 3’ Gets Official Title With Temp Name Hung On ‘Avengers 4’ // Deadline Hollywood — 2016.
  16. ^ Avila M. Watch: Evangeline Lilly on introducing the Wasp, when she'll join The Avengers // blastr.com — 2016.
  17. ^ Collis C. Doctor Strange will play a 'very, very important' role in the MCU, Marvel Studios president says // Entertainment WeeklyNYC: Meredith Corporation, 2016. — ISSN 1049-0434; 2169-3188
  18. ^ Avengers: Endgame Press KitThe Walt Disney Company. — P. 3.
  19. ^ Ricwulf D. Jeremy Renner & Michael Douglas Hint At Marvel Team-Up // Screen Rant — 2016.
  20. ^ McLean P. Karen Gillan on Tupperware Party, Inverness and Avengers // BBC News — 2017.
  21. ^ а б в Avengers: Endgame — 2019. — P. I.
  22. ^ а б в Avengers: Endgame — 2019. — P. II.
  23. ^ Burlingame R. Avengers Composer Alan Silvestri To Return For Infinity War // ComicBook — 2016.
  24. ^ а б в г д е Person Profile // Avengers: Endgame (2019): Release Info — 1990.
  25. ^ Avengers: Endgame
  26. ^ https://www.haberturk.com/iste-avengers-endgame-in-surprizlerle-dolu-tam-kadrosu-2440297
  27. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  28. ^ Person Profile // Avengers: Endgame (2019): Technical Specifications — 1990.
  29. ^ ‘Avengers: Endgame’ To Near Rare Breakeven Point With $1.1B Global Opening(анг.) Deadline Hollywood Праверана 27 красавіка 2019 г.
  30. ^ Avengers: Endgame (2019)(анг.). Box Office MojoПраверана 3 траўня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]