Асгард
Выгляд
А́сгард (Ásgarðr, Asgard, Asgård) — у скандынаўскай міталёгіі нябесны горад, мясьціна богаў-асаў. Акрамя багоў і багінь, у Асгардзе жывуць панны-ваяўніцы — валькірыі. Адзін з трох каранёў Дрэва Міру — Іггдрасіля — цягнецца ў бок Асгарда. У Малодшай Эдзе распавядаецца, што Асгард быў пабудаваны ётунам-муляром з дапамогай свайго каня Свадыльфары, і за гэта асы павінны былі аддаць сонца, месяц і багіню Фрэю. Але Локі, ператварыўшыся ў кабылу, адцягнуў каня Свадыльфары ад працы, і, паколькі праца не была выкананая ў тэрмін, багі пазьбеглі адплаты. А волат быў забіты Торам, калі ў гневе стаў кідаць у асаў будаўнічыя камяні.
У Асгардзе разьмешчаная Вальгала, жыльлё загінулых у баі ваяроў.