Перайсьці да зьместу

Чалавек-павук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чалавек-павук
пэрсанаж коміксаў, немутант
Дата заснаваньня / стварэньняжнівень 1962 Рэдагаваць
Стацьмужчынская Рэдагаваць
ГрамадзянстваЗлучаныя Штаты Амэрыкі Рэдагаваць
Імя роднай мовайSpider-Man Рэдагаваць
Імя пры нараджэньніPeter Benjamin Parker Рэдагаваць
Уласнае імяПэтэр, Бэнджамін Рэдагаваць
ПрозьвішчаParker Рэдагаваць
Месца нараджэньняКўінз Рэдагаваць
БацькаRichard Parker Рэдагаваць
МаціMary Parker Рэдагаваць
СужэнецMary Jane Watson Рэдагаваць
ДзеціSpider-Girl, Benjamin Richard Parker, Felicity Hardy Рэдагаваць
СваякUncle Ben, Aunt May, Q118951942 Рэдагаваць
Валодае мовайангельская мова Рэдагаваць
Занятакфатограф, навуковец, настаўнік, супэргерой, вынаходнік Рэдагаваць
Альма-матэрMidtown High School, Empire State University Рэдагаваць
Месца пражываньняКўінз Рэдагаваць
Колер валасоўбрунэт Рэдагаваць
Спосаб перамяшчэньняswinging Рэдагаваць
Названа ў гонарspider, мужчына Рэдагаваць
Сябра ўМсьціўцы Рэдагаваць
СтваральнікСтэн Лі, Стыў Дзітка Рэдагаваць
Выканаўца/артыстТом Голанд Рэдагаваць
Месца публікацыіЗлучаныя Штаты Амэрыкі Рэдагаваць
Першае зьяўленьнеAmazing Fantasy #15 Рэдагаваць
З выдуманага сусьветусусьвет Марвэлу, Earth-616 Рэдагаваць
Супэрчалавечая асаблівасьць ці здольнасьцьsuperhuman agility / reflexes Рэдагаваць
Месца стварэньняЗлучаныя Штаты Амэрыкі Рэдагаваць
Афіцыйны вэб-сайтhttp://www.marvel.com/comics/Spider-Man Рэдагаваць
Аналяг з альтэрнатыўнага сусьветуUltimate Spider-Man, Spider-Man Noir, Spider-Ham, Pavitr Prabhakar, Spider-Man Рэдагаваць

Чалавек-павук (анг. Spider-Manтрансьліт. спайдэрмэн) — пэрсанаж выдуманага супэргероя з коміксаў амэрыканскага выдавецтва «Дзіва-коміксы», а таксама шэрагу фільмаў і відэагульняў.

Быў створаны мастаком Стывэнам Дзіткам і пісьменьнікам Стэнам Лі. У жніўні 1962 году ўпершыню зьявіўся ў коміксе «Дзівосная фантазія» (№15). Стваральнікі надалі яму звышсілу і спрыт, здольнасьць чапляцца да большасьці паверхняў, выпускаць павуціньне з прыдалоньня і хутка рэагаваць на пагрозу, дзякуючы «павучаму пачуцьцю», што дазваляла яму змагацца з праціўнікамі.

Пітэр Паркер прадстаўлены кемлівым і здольным падлеткам, які жыве ў Новым Ёрку (ЗША). Ён увесь час спазняецца і яму не шанцуе, але ён разьбіраецца ў хіміі і фізыцы. Аднагодкі яго не паважаюць і крыўдзяць. Пітэр жыў зь цёткай і дзядзькам. Аднойчы Паркера ўкусіў радыёактыўны павук, і ў яго зьявіліся павучыныя здольнасьці, сярод якіх уменьне поўзаць па сьценах, выпускаць павуціньне, адчуваць пагрозу (павучынае чуцьцё), бачыць у цемры і без акуляраў (да гэтага ён быў блізарукім), вялікая сіла і гнуткасьць, цягавітасьць і спрыт. Таксама сталі хутка загойвацца раны. Аднойчы пасьля заканчэньня дужаньня, дзе ён выступаў, ён не спыніў злачынцу, які затым забіў яго дзядзьку. Пасьля гэтага Паркер вырашыў змагацца са злачыннасьцю. Яму даводзіцца зарабляць , таму ён вырашае фатаграфаваць сябе, як чалавека-павука, і адносіць фатаграфіі да газэты «The Daily Bugle», дзе галоўным рэдактарам быў Джона Джэймсан.