Перайсьці да зьместу

Лучайка (прыток Мнюты)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лучайка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Сельцы
Вусьце Мнюта
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 21 км
Плошча басэйну 121 км²
Нахіл воднай паверхні 1,9 ‰

Луча́йка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Мнюты (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 121 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.

Выцякае з возера Сельцаў за 0,9 км на поўнач ад вёскі Гаравых 2 Глыбоцкага раёну, вусьце за 0,5 км на захад ад вёскі Жукоў Ложных Шаркоўшчынскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 2,5 км і ўгору ад вусьця на працягу 5,7 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 229
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 229