Перайсьці да зьместу

Магараштра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Махараштра»)
Магараштра
анг. Maharashtra,
маратгі. महाराष्ट्र
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Адміністрацыйны цэнтар Мумбаі
Улучае 35 акругаў
Дата ўтварэньня 1 траўня 1960
Губэрнатар Катыкал Санкаранараянан
Галоўны міністар Прытгвірадж Чаван
Афіцыйныя мовы маратгі
Насельніцтва (2011)
112 372 972 чал. (2-е месца)
Шчыльнасьць 370 чал./км²
Плошча 307 713 км² (3-е месца)
Месцазнаходжаньне Магараштры
Магараштра на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-MH
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Магара́штра (па-ангельску: Maharashtra, маратгі. महाराष्ट्र) — штат на паўднёвым захадзе Індыі, мяжуе са штатамі Гуджарат на паўночным захадзе, Мадг’я-Прадэш на поўначы, Чгатысгарг на ўсходзе, Андгра-Прадэш на паўднёвым усходзе, Карнатака на поўдні, Гоа на паўднёвым захадзе і з хаўруснай тэрыторыяй Дадра і Нагаргавэлі на паўночным захадзе. На захадзе абмываецца Арабскім морам. Займае трэцяе месца сярод штатаў па плошчы (307 713 км²) і другое па насельніцтве (97 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Мумбаі.

Утвораны ў 1950—1970-х гадах у рамках кампаніі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (г. зв. рэарганізацыя штатаў) у Індыі, паводле якой старыя штаты, заснаваныя на межах правінцыяў Брытанскай Індыі былі скасаваныя, а іх тэрыторыі былі падзеленыя між новымі штатамі, заснаванымі на моўнай прыкмеце. Асноўнае насельніцтва штату — індаарыйскі народ маратгі, які размаўляе на аднайменнай мове, што мае афіцыйны статус у штаце. Таксама пражываюць прадстаўнікі блізкага маратгі народу канкані, а таксама дробныя групы дравідыйскіх народаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]