Motorola
Тып | публічная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | NYSE: MOT |
Заснаваная | 1928 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Шаўмбург, штат Ілінойс (ЗША) |
Закрытая | 4 студзеня 2011 |
Ключавыя фігуры | Саньджай Джа (старшыня рады дырэктараў і галоўны кіраўнік) |
Галіна | Вытворчасьць тэлекамунікацыйнага абсталяваньня |
Прадукцыя | мабільны тэлефон |
Абарачэньне | ▼ $36,6 млрд (2007) |
Чысты прыбытак | ▼ -$49 млн (чыстая страта, 2007 год) |
Лік супрацоўнікаў | 66 тыс. чалавек (сьнежань 2006 году) |
Даччыныя кампаніі | General Instrument[d], Netopia[d], Good Technology[d], Codex Corporation[d], Motorola (United Kingdom)[d], Motorola (Italy)[d], Motorola (Germany)[d], Motorola (France)[d] і Motorola (Canada)[d] |
Motorola Inc. (NYSE: MOT; прамаўляецца як Матаро́ла) — адзін з сусьветных лідэраў у вобласьці інтэграваных тэлекамунікацыяў, і ўбудаваных электронных сыстэм, уваходзіць у сьпіс Fortune 100 найбуйнейшых кампаніяў у ЗША. Штаб-кватэра — у Шаўмбургу, штат Ілінойс (ЗША).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1928 годзе кампанія Motorola пачала сваё існаваньне як сямейная кампанія Galvin Manufacturing, заснаваная братамі Палам і Джозафам Галвінамі. На працу было прынята 5 чалавек, агульная зарплата якіх складала 63 даляры ў тыдзень.
Motorola была ў ліку адных з заснавальнікаў сучасных сыстэм мабільнай сувязі: першы ў сьвеце камэрцыйны партатыўны мабільны тэлефон, Motorola DynaTAC 8000X, быў выпушчаны 6 сакавіка 1983 году. Навінка, вагай амаль у 800 грам, акумулятарам, якога хапала на 8 гадзін, і памерамі 33×4,4×8,9 см каштавала $3995 — аднак выклікала ў ЗША вялікі ажыятаж.
Зьліцьці і паглынаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 верасьня 2006 году Motorola «паглынула» Symbol Technologies, Inc. (гандлёвая марка Symbol прыналежыла The Enterprise Mobility Company; штаб-кватэра ў ЗША). Symbol мела каля 900 патэнтаў у вобласьці лязэрнага сканаваньня, імідж-сканаваньні рыска-кодаў, RFID, лязэрных праекцыйных дысплэяў, тэхналёгій мабільных вылічэньняў, бесправадных тэхналёгій і вырабіла больш за 7 млн сканараў-рыска кода і тэрміналаў збору зьвестак. Сума ўгоды склала каля $3,9 млрд ($15 за акцыю).[2]
Паходжаньне назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампанія завецца па адным з сваіх першых прадуктаў — аўтамабільнаму радыёпрымачу Motorola: па-ангельску: motor — транспартны сродак, плюс -ola — распаўсюджаны ў той час суфікс для гукапрайгравальнай тэхнікі (магнітола, радыёла).
Старшыня рады дырэктараў і галоўны кіраўнік кампаніі — Грэг Браўн (Greg Brown).
Структура кампаніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кампаніі Motorola 3 ключавых падпадзяленьня[3]:
- Мабільныя рашэньні для прадпрыемстваў (Enterprise Mobility Solutions)
- Мабільныя рашэньні для дому і апэратараў сетак (Home & Networks Mobility)
- Мабільныя прылады (Mobile Devices)
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ём продажаў кампаніі Motorola ў 2006 годзе склаў $42,9 млрд (у 2005 — 36,8 млрд), чысты прыбытак — $3,4 млрд. Выручка за 2007 год — $36,6 млрд. Чыстая страта ў 2007 годзе — $49 млн.[4] Асноўныя праблемы кампаніі зьвязаныя са стратамі падпадзяленьня па вытворчасьці мабільных тэлефонаў.
Дабрачыннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Motorola зьяўляецца адной з кампаній-забясьпечнікаў Амэрыканскага інстытута прадпрымальніцтва.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У цяперашні час новыя мадэлі мабільных тэлефонаў кампаніі працуюць на open-source плятформе MOTOMAGX, заснаванай на АС GNU/Linux, і яе рэалізацыі Java. У 2008 годзе Motorola плянуе давесьці дзель тэлефонаў на аснове Linux да 60 %.
- Акрамя мабільных тэлефонаў кампанія Motorola выпускае: мадэмы для сетак кабэльнага тэлебачаньня, прылады для зарадкі бытавых батарэяў (гальванічных элемэнтаў).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
- ^ Motorola Inc. паглыне Symbol Technologies
- ^ https://web.archive.org/web/20090401001233/http://www.motorola.com/content.jsp?globalObjectId=1473-2694
- ^ https://web.archive.org/web/20150419231948/http://www.cnews.ru/news/line/index.shtml?2008%2F01%2F23%2F284759
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Motorola — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў