Турксэл
Выгляд
| «Турксэл» | |
| турэц. Turkcell | |
| Тып | акцыйнае таварыства |
|---|---|
| Лістынг на біржы | ISE: TCELL |
| Заснаваная | 3 кастрычніка 1993 (32 гады таму) |
| Уласьнікі | Фонд народнага дабрабыту Турэччыны |
| Краіна | Турэччына |
| Разьмяшчэньне | Стамбул |
| Ключавыя фігуры | Музафэр Акпінар (галоўны кіраўнік), Мэхмэт Сурэя Джыліў (генэральны дырэктар) |
| Галіна | сфэра паслугаў |
| Прадукцыя | мабільная сувязь[d] |
| Паслугі | сотавая сувязь |
| Абарачэньне | $4,7 млрд (2006 год) |
| Чысты прыбытак | $832,9 млн (2006 год) |
| Лік супрацоўнікаў |
|
| Матчына кампанія | Фонд народнага дабрабыту Турэччыны |
| Даччыныя кампаніі | «Беларуская сетка тэлекамунікацыяў» |
«Турксэл»[1][2] — найбольшае прадпрыемства сотавай сувязі Турэччыны, заснаванае ў кастрычніку 1993 году ў Стамбуле.
Уласьнікі й кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўней 26,2% акцыяў апэратара «Турксэл» належаць Фонду народнага дабрабыту Турцыі, 19,8% належыць кампаніі LetterOne (уваходзіць у расійскі фінансава-інвестыцыйны кансорцыум «Альфа-груп»»), астатнія акцыі знаходзяцца ў вольным звароце[3]. Ад 2020 году асноўным пайшчыкам прадпрымства стаў Фонду народнага дабрабыту Турэччыны[4].
Галоўны кіраўнік кампаніі — Музафэр Акпінар.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]GSM-сетка кампаніі пакрывае 80,44 % тэрыторыі Турцыі, на якой пражывае 97,21 % яе насельніцтва. «Турксэл» у канцы 2006 году абслугоўвала 31,8 млн абанэнтаў. Выручка кампаніі за 2006 год — $4,7 млрд, чысты прыбытак — $832,9 млн.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Беларуска-турэцкае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва // Амбасада Беларусі ў Турэччыне, 2022 г. Праверана 13 сьнежня 2022 г.
- ↑ Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў з Эрдаганам разьвіцьцё гандлёва-эканамічных адносінаў Беларусі і Турцыі // Газэта «Зьвязда», 7 траўня 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2022 г.
- ↑ Turkcell - Гісторыя кампаніі
- ↑ Антон Гардзялкоўскі, «Офіс мэдыя». Турэцкі «Турксэл» стаў 100%-ым уладальнікам апэратара «БеСТ» // Беларускае радыё «Рацыя», 10 сьнежня 2022 г. Праверана 13 сьнежня 2022 г.
- ↑ ТУРЭЦКІ TURKCELL СТАЎ 100%-НЫМ УЛАДАЛЬНІКАМ АПЕРАТАРА «БЕСТ»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт кампаніі (анг.)