Марыя Радзевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Марыя Радзéвіч (Радзевічуўна) (польск. Maria Rodziewiczówna; 2 лютага 1863, вёска Пянюга, Ваўкавыскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя ― 6 лістапада 1944, в. Жэлязна, Скернявіцкі павет, Лодзкае ваяводзтва, Польшча) ― польская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, тэасафіня.

Марыя Радзевіч
Maria Rodziewiczówna
Maria Rodziewiczówna (Kłosy, 1889) v3.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марыя Радзевіч (Радзевічуўна)
Псэўданімы Žmogus, Mario, Weryho
Нарадзілася 2 лютага 1863 (1864)
вёска Пянюга, Ваўкавыскі ўезд, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памерла 6 лістапада 1944
в. Жэлязна, Скернявіцкі павет, Лодзкае ваяводзтва, Польшча
Пахаваная Павонзкаўскія могілкі, Варшава
Бацькі Генрык Радзевіч[d]
Амелія з Кужанеўскіх[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца
Гады творчасьці 1882-1944
Кірунак Рэалізм
Мова Польская
Дэбют 1882
Значныя творы Straszny dziadunio (1887), Dewajtis (1889), Magnat (1900), Florian z Wielkiej Hłuszy (1929)
Узнагароды
Ордэн адраджэньня Польшчы Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы залаты Акадэмічны ляўр
Odznaka Honorowa Orlęta
Golden Laurel of the Polish Academy of Literature
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Радзевіч нарадзілася ў шляхецкай сям'і ў 1863 (або 1864) годзе. Ейныя бацькі, Генрык Радзевіч і Амелія (з Кужанеўскіх) за дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 году, якая выявілася ў захоўваньні зброі, былі сасланыя ў Сыбір, а маёнтак канфіскаваны. Маці, у якасьці выключэньня, дазволілі выхоўваць дзіця да 2 месяцаў (па іншай вэрсіі - да 10 дзён), затым Марыя была аддадзеная пад апеку сваякоў. У 1871 г., пасьля амністыі, бацькі вярнуліся з Сыбіру і пасяліліся ў Варшаве, дзе апынуліся ў вельмі цяжкім матэрыяльным становішчы. Марыя пачала працаваць, давала прыватныя заняткі[1].

У 1875 г. Генрык Радзевіч атрымаў у спадчыну маёнтак Грушава на Палесьсі ад свайго бязьдзетнага брата Тэадора, што забясьпечыла адносны дабрабыт сям'і[2].

Марыя вучылася ў Варшаве ў пансыянаце Кучынскай. У канцы 1876 г. пачала вучыцца ў Язлоўцы, у пансыянаце ў манашак. Выхоўвалася ў рэлігійна-патрыятычнай атмасфэры, што наклала адбітак на ўсё ейнае жыцьцё. Пад уплывам настаяцельніцы Марцэліны Дароўскай стала пісаць вершы («Колер лотасу»). Праз тры гады вярнулася ў сям'ю[3].

У 1881 г., пасьля сьмерці бацькі, атрымала ў спадчыну маёнтак Грушава, і паступова ўзяла кіраваньне ім у свае рукі. У 1887 г. фармальна стала гаспадыняй маёнтку[4].

У сярэдзіне 1890-х гг. пісьменьніца некаторы час жыла ў маёнтку ў саюзе з Хеленай Вэйхэрт, яе называюць першай буч у польскай літаратуры[5]. Марыя коратка стрыглася, апраналася па-мужчынску. Пасьля яны пераехалі ў Варшаву, працягваючы гаспадарыць у Грушаве. Шмат падарожнічалі разам (Рым, Рыўера, Мюнхэн, Швэцыя, Нарвэгія)[6].

У Варшаве М. Радзевіч працягвала ў зімовыя месяцы жыць з Хеленай Вэйхэрт, у той час як у Грушаве ў 1919 г. месца Вэйхэрт заняла іншая жанчына, прадстаўленая як далёкая сваячка і партнэрка пісьменьніцы - Ядвіга Скірмунтаўна (Скірмунт). Гэтыя адносіны былі апісаныя Я. Скірмунт у ейных мэмуарах нямецкім словам Wahlverwandtschaft, што азначае «духоўнае сваяцтва» / «сваяцтва па выбары»[7]. Іх аб'ядноўвала і агульная праца над польскім нацыянальным адраджэньнем на Палесьсі. Праз тое, што часта жыла ў ізаляцыі ў палескім маёнтку набыла мянушку "зубр у спадніцы"[8].

У 1905 г. пачала актыўную грамадзкую дзейнасьць (сацыяльная напружанасьць, працоўная беднасьць вельмі траўмавалі яе). У 1906 г. заснавала жаночае таемнае таварыства «Унія». Унесла ўклад у адкрыцьцё прадуктовай крамы ў Варшаве і крамы народных тавараў. У час Першай сусьветнай вайны ў Варшаве ўдзельнічала ў арганізацыі ваеннага шпіталя, а таксама дапамагала ў арганізацыі танных кухняў для інтэлігенцыі і брацкай акадэмічнай дапамогі. У 1915 г. ненадоўга вярнулася ў Грушава, клапоцячыся аб уцекачах[9].

Была чаліцай Варшаўскага тэасафічнага таварыства[10].

У кастрычніку 1939 г. зьбегла з Грушава, занятага Чырвоным войскам. Ейны дом быў разрабаваны, а бібліятэка спаленая. Некаторы час разам з Я. Скірмунт знаходзілася ў перасыльным лягеры ў Лодзі, клапоцячыся пра сулягернікаў і заслужыўшы іх любоў. Апошнія гады жыла ў Варшаве, у беднасьці. Падчас Варшаўскага паўстаньня яе апекавалі сябры і паўстанцы[11].

Увосень 1944 году яна памерла ад пнэўманіі. Пахаваная на Павонзкаўскіх моліках у Варшаве[12].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя літаратурныя навэлі “Гама пачуцьцяў” і “З блякноту рэпартэра” Марыя Радзевіч апублікавала пад псэўданімам Mario ў адным з польскіх часопісаў. А ў 1884 годзе пад гэтым псэўданімам пісьменьніца друкуе апавяданьні “Язон Баброўскі” і “Farsa pany”[13].

Сапраўдная папулярнасьць да Марыі Радзевіч прыйшла пасьля перамогі ў літаратурным конкурсе часопісу “Swit”, дзе яна апублікавала сваю аповесьць “Страшны дзядуня”, якая была надрукаваная на старонках львоўскага “Dzienika Lwowskego”, а затым у кніжным выдавецтве ў Варшаве. Аповесьць выйшла з друку, калі аўтарцы было дваццаць гадоў. Нягледзячы на некаторую наіўнасьць, надуманасьць сітуацыяў, аповесьць прываблівала тады чытачоў сваёй навізной і шчырасьцю. Здзіўляла багацьцем фантазіі маладой пісьменьніцы, ейнае ўменьне трымаць у напружанасьці чытачоў, заінтрыгаваць іх, арганічна ўвесьці ў твор элемэнт таямнічасьці[14].

Аўтарка рэалістычных раманаў з сэнтымэнталісцкай, псыхалягічнай і этычнай тэндэнцыяй у жыцьці ўсходнепольскай шляхты і інтэлігенцыі ў XIX і XX стагодзьдзях. Сьпявачка этасу польскай шляхты Крэсаў. Ейныя творы часта ідэалізавалі вясковае жыцьцё ў лясной глушы і палескае сялянства[15].

Апублікавала каля 30 кнігаў; за прадуктыўнасьць яе празвалі "Сянкевіч у спадніцы"[16].

Паводле ейных твораў быў зьняты шэраг кінафільмаў: «Флярыян» (1938), «Верас» (1938) і «Паміж вуснамі і краем келіха» (1987), сэрыял „Лета лясных людзей“ (1985)[17].

Марыя Радзевіч і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыцьцё пісьменьніцы зьвязана з Беларусьсю. Спачатку з Зэльвеншчынай, дзе яна нарадзілася, потым з Палесьсем. Большую частку жыцця пісьменьніца правяла ў маёнтку Грушава (Кобрынскі павет), дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве[18].

У многіх творах закранала беларускую тэматыку, апісвала жыцьцё вяскоўцаў, а таксама хараство беларускай прыроды, заўсёды спачувальна ставілася да беларускага сялянства[19].

Кнігі Марыі Радзевіч у перакладзе на беларускую мову ў Беларусі не выдаваліся[20].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Gama uczuć (1882)

• Straszny dziadunio (1887)

• Dewajtis (1889)

• Kwiat lotosu (1889)

• Szary proch (1889)

• Między ustami a brzegiem pucharu (1889)

• Ona (1890)

• Błękitni (1890)

• Nowele (1890: Między ustami a brzegiem pucharu i Farsa panny Heni

• Nowele (1890, nowele: Jazon Bobrowski, Pierwsza kula, Nad program, Historia o białym wole, Filantrop)

• Obrazki (1891, nowele: Złota dola, Na wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca)

• Hrywda (1891)

• Czarny bóg. Powieść na tle współczesnego zamętu (1892)

• Anima vilis (1893)

• Lew w sieci (1893)

• Pożary i zgliszcza (1893)

• Na fali (1894)

• Z głuszy (1895, nowele: Noc, Ul, Z tamtej strony, Czarna woda, Młyn Archipa, Na starej choinie, Wpisany do heroldii, Zachód, Pro memoria, Piaski, Szwed, Rozdroże, Posłaniec, Zagony, Czajki)

• Jerychonka (1895)

• Ryngraf (1895)

• Na wyżynach (1896)

• Klejnot (1897)

• Kądziel (1899)

• Barcikowscy (1900)

• Gry i zabawy towarzyskie w pokoju oraz na wolnem powietrzu, zebrała i ułożyła Marja Weryho – mała encyklopedia gier i zabaw dziecięcych

• Magnat (1900)

• Nieoswojone ptaki (1901)

• Wrzos (1903)

• Macierz (1903)

• Światła (1904, 1929; nowele: Światła, Złe, Na tokach, Skręt, Wydaleni, Pięć koron, Skrzypek, Surma, Drwal, Siódmy syn, Tajemniczy medalik, Wrażenia i przeżycia – Lato 1915)

• Czahary (1905)

• Ragnarök (1906)

• Joan VIII, 1−12 (1906)

• Byli i będą (1908)

• Rupiecie (1908, 1909, nowele: Rupiecie, Triumfator, Kamienie, Tutejszy, Tak zwani «Głupi», Ciotka, Lamus, Jan Borucki, Bajka o głupim Marcinie, Hryc, Bagno, «Wołowy czerep», Dobra służba)

• Jaskółczym szlakiem (1910)

• Kamienie. Ciotka. Wpisany do heroldii (1910)

• Atma (1911)

• Barbara Tryźnianka (1914)

• Czarny chleb (1914, 1930, nowele: Złota dola, Na Wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca, Czarny chleb, Jezioro, Kolega Szoll, Pierścień, Starzec, Pierwsza kula, Jedna droga)

• Bajka o głupim Marcinie. Nowela (1917)

• Lato leśnych ludzi (1920)

• Niedobitowski z granicznego bastionu (1926, nowele: Niedobitowski z granicznego bastionu, Tydzień u Niedobitowskich, Niedobitowscy płacą, Sprawa jednorurki nr 3080, Przekroczenie obowiązujących ustaw, Obywatel Kuźma Suprunik, § 4, Czterech małych Mystkowskich, Jutrznia, Świętek)

• Florian z Wielkiej Hłuszy (1929)

• Dwie Rady: Rada Narodowa 1915, Rada Koronna 1925 (1931)

• Gniazdo Białozora (1931).

Недатаваныя творы

• Pleśń (nowela)

• Róże panny Róży (nowelka)

• Kozacza dusza [неапублікаваны твор].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cecylia Walewska: Maria Rodziewiczówna. Twórczość, życie, czyn. Szkic syntetyczny. W dniach jubileuszowych czterdziestolecia pracy pisarskiej i działalności społecznej autorki. Warszawa: 13 III 1927 r.
  2. ^ Anna Zahorska: Maria Rodziewiczówna i jej dzieła. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1931.
  3. ^ Anna Zahorska: Maria Rodziewiczówna i jej dzieła. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1931.
  4. ^ Kurzyna M., Maria Rodziewiczówna 1863–1944, w: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, seria V, Literatura okresu Młodej Polski, t. 3, Kraków 1973.
  5. ^ Tomasik K. Homobiografie. Warszawa: Wydawnictwo Krytyki Politycznej, 2014.
  6. ^ Tomasik K. Homobiografie. Warszawa: Wydawnictwo Krytyki Politycznej, 2014.
  7. ^ Skirmunttówna J., Dwadzieścia pięć lat wspomnień o Marii Rodziewiczównie, rkps Ossolineum nr 14052 II.
  8. ^ Włodzimierz Pujsza: W Centrum Kultury Polskiej – o Marii Rodziewiczównie w: Nasz Czas 6/2003 (595), https://web.archive.org/web/20160207092532/http://pogon.lt/_NCZ_ARCHYVAS/306/lv_rodziew.html
  9. ^ Jadwiga Skirmuntt, Pani na Hruszowej. Dwadzieścia pięć lat wspomnień o Marii Rodziewiczównie. Wstęp i opracowanie Grażyna Łaptos, Wydawnictwo Alfa, Warszawa 1994
  10. ^ Włodzimierz Pujsza: W Centrum Kultury Polskiej – o Marii Rodziewiczównie w: Nasz Czas 6/2003 (595), https://web.archive.org/web/20160207092532/http://pogon.lt/_NCZ_ARCHYVAS/306/lv_rodziew.html
  11. ^ A.O.: Dwór w Hruszowej i jego słynna mieszkanka, Maria Rodziewiczówna, https://www.radzima.org/pl/object/6050.html
  12. ^ Wielka Encyklopedia PWN. Tom 23. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004, s. 402.
  13. ^ Kazimierz Czachowski: Maria Rodziewiczówna na tle swoich powieści. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1935.
  14. ^ Сяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч – польская пісьменніца з зэльвенскiмi каранямі, Праца, 7.11.2020 г., https://zelwa.by/maryya-radzevich-polskaya-pismennica-z-zelvenskimi-karanyami/
  15. ^ Kazimierz Czachowski: Maria Rodziewiczówna na tle swoich powieści. Poznań: Wydawnictwo Polskie R. Wegner, 1935.
  16. ^ Kurzyna M., Maria Rodziewiczówna 1863–1944, w: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, seria V, Literatura okresu Młodej Polski, t. 3, Kraków 1973.
  17. ^ Wielka Encyklopedia PWN. Tom 23. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004, s. 402.
  18. ^ Сяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч – польская пісьменніца з зэльвенскiмi каранямі, Праца, 7.11.2020 г., https://zelwa.by/maryya-radzevich-polskaya-pismennica-z-zelvenskimi-karanyami/
  19. ^ Зьміцер Бартосік, Марыя Радзевіч - забытая пісьменьніца міжваеннага часу, Радыё Свабода, 15 жніўня 2013, https://www.svaboda.org/a/26351136.html
  20. ^ Сяргей Чыгрын, Марыя Радзевіч – польская пісьменніца з зэльвенскiмi каранямі, Праца, 7.11.2020 г., https://zelwa.by/maryya-radzevich-polskaya-pismennica-z-zelvenskimi-karanyami/