Марыя Вайцяшонак
Марыя Вайцяшонак | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1 сьнежня 1940 (84 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Марыя Антонаўна Вайцяшонак (1 сьнежня 1940[1], Зьмяінагорск, Алтайскі край) — беларуская пісьменьніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася на Алтаі ў сям’і польскага асадніка, высланага ў 1939 ці 1940 годзе з асады Соўчына на Пастаўшчыне[2]. Дакладную дату свайго нараджэньня пісьменьніцы даведалася толькі на восьмым дзясятку гадоў. Да гэтая ў мэтрыцы быў запісаны 1942 год.
Бацька сышоў да іншай жанчыны, а маці рана памерла, таму яна выхоўвалася ў дзіцячых дамах Зьмяінагорску, Масквы, Ракаву, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Працавала на Менскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на філялягічным факультэце (скончыла ў 1972 годзе). Працавала ў школах вёсак Боркі, Роўбіцк Пружанскага раёну, Схоліна, Дунілавічы Пастаўскага раёна, у Мядзелі, выхавальніцай дзіцячага саду ў Менску.
З 1974 году на журналісцкай працы ў «Сельской газете», часопісах «Нёман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Сябар Саюза пісьменьнікаў СССР з 1990 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У друку выступае з 1959 году. Аўтар кнігі нарысаў «Сярод блізкіх людзей» (1988), «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасьці» (2002), «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі» (2004), кнігу вершаў «Серпень» (2009). У 2010 годзе выдала кнігу ўспамінаў «Асадніца». Таксама выйшлі яе кнігі«Сонцаварот», «Гняздо агню», «Тварам да зімы», «Альбом для цёткі Марылі» (2020). Выступала таксама з апавяданьнямі і казкамі.
Марыя Вайцяшонак — пісьменьніца, якая сама па сабе традыцыя, стыль і мова, яна — вялікая падзея ў нашай літаратуры. Лёгкасьць яе мовы ад паўнаты пачуцьцяў, а паўната пачуцьцяў ад таго, што яна ведае, яшчэ маленькай і адзінокай дзяўчынкаю ў Сыбіры здагадалася, — жыць страшна і ў той жа час цікава. Героі Марыі Вайцяшонак пастаянна пра гэта думаюць. За кожнае сваё слова яна сумленна плоціць. |
||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пісьменніца Марыя Вайцяшонак расказала, чаму ў свае 80 гадоў слухае рэпераў, Наша Ніва, 18.12.2020
- ^ Марыя Вайцяшонак на kamunikat.org
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БЭ ў 18 тамах. Т.3, Мн., 1997