Асаднік
Асаднік — адзін з асаднікаў, людзей, якія закладаюць новае мястэчка, калёнію, сядзібу. Утворанае ад паўночна-славянскага дзеяслову «асаджвацца» — пасяляцца.
У польскай, чэскай, славацкай, украінскай, верхнелужыцкай мовах «асада» азначае пасяленьне, сядзібу, калёнію.
На Беларусі вядомае паняцьце «асадных» або «чыншавых сялян». Гэта званьне за вайсковыя заслугі, зямлю і шляхецкія званьні атрымоўвалі нават татары, але ўсё роўна не яны засталіся для беларусаў, як «асаднікі».
У міжванны час на Заходняй Беларусі асаднікі — адметны фэномэн XX стагодзьдзя. Гэта вайсковыя і цывільныя каляністы, якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны ў заходнюю Беларусь і Ўкраіну.
«Асадніцтва» пачалося на аснове закону са сьнежня 1920 году пра надзяленьне зямлёю жаўнераў, якія асабліва вызначыліся ў вайне супраць бальшавікоў. Асаднікаў надзялялі ўчасткамі зямлі па некалькі дзясяткаў гектараў і пасялялі пераважна ўздоўж савецка-польскай мяжы. Асаднікі мелі зброю і аб’ядноўваліся ў «Саюз былых абаронцаў усходніх ускраін», выконвалі паліцэйскія, адміністрацыйныя і антыдывэрсійныя функцыі. Усяго, у Заходняй Беларусі было каля 9 тысячаў гаспадарак асаднікаў. Мэта гэтай акцыі — зьмяніць этнічны склад насельніцтва ў памежных раёнах, палянізаваць мясцовых беларусаў, адгарадзіцца ад Савецкага Саюзу надзейнай сьцяной карэнных палякаў.
У сярэдзіне 1920-х маёнткі асаднікаў паліліся беларускімі сялянамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кастусь Бандарук Асаднік Слоўнік свабоды Праверана 25 жніўня 2011 г.