Марыян Габарык
Марыян Габарык | ||
---|---|---|
Рост | 185 см | |
Вага | 93 кг | |
Пазыцыя | правы нападнік | |
Кідок/Ловы | левы | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 14 лютага 1982 (40 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Трэнчын, Чэхаславаччына | |
Клюб | Лос-Анджэлес Кінгс | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | ![]() | |
Драфт НХЛ | 3, 2000 Мінэсота Ўайлд | |
Гульнявая кар’ера | 1998 — цяпер |
Ма́рыян Га́барык (па-славацку: Marián Gáborík; нарадзіўся 14 лютага 1982 году, Трэнчын, Чэхаславаччына) — славацкі хакеіст, гулец клюбу «Лос-Анджэлес», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Славаччыны. Выступае на пазыцыі правага нападніка. Кар’еру распачаў на радзіме ў клюбе «Дукла» з роднага гораду. У 2000 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 3 нумарам клюбам «Мінэсота Ўайлд», пасьля Рыка Дып’етра і Дэні Гітлі. У заакіянскім клюбе правёў наступныя 8 сэзонаў. У 2009 годзе перабраўся ў «Нью-Ёрк Рэйнджарз». 13 чэрвеня 2014 году разам з клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» стаў уладальнікам Кубка Стэнлі, першага ў сваёй кар’еры. На чэмпіянатах сьвету за нацыянальную зборную Славаччыны выступае з 2001 году. На рахунку гульца таксама маецца ўдзел ў Алімпійскіх гульнях 2006 і 2010 гадоў.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладальнік Кубка Стэнлі: 2014
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Марыян Габарык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Старонка на NHL.com
- Старонка на The Internet Hockey Database
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Трэнчыне
- Славацкія хакеісты
- Хакеісты зборнай Славаччыны
- Хакеісты клюбу «Дукла» Трэнчын
- Хакеісты клюбу «Мінэсота Ўайлд»
- Хакеісты клюбу «Фэр’естад» Карльстад
- Хакеісты клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз»
- Хакеісты клюбу «Каламбус Блю Джэкетс»
- Хакеісты клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс»
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 году
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году
- Уладальнікі Кубка Стэнлі