Мартын Шульц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мартын Шульц
Мартын Шульц
Мартын Шульц
Старшыня СДПН
19 сакавіка 2017 году — цяперашні час
Папярэднік: Зыгмар Габрыель
Старшыня Эўрапарлямэнту
17 студзеня 2012 году — 17 студзеня 2017 году
Папярэднік: Ежы Бузэк
Наступнік: Антоніё Таяні
Старшыня сацыялістаў у Эўрапарлямэнце
5 ліпеня 2004 году — 17 студзеня 2012 году
Папярэднік: Энрыке Барон Крэспа
Наступнік: Ганс Свобада
Дэпутат Эўрапарлямэнту
17 ліпеня 1994 году — 10 лютага 2017 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 сьнежня 1955 (63 гады)
Эшвайлер, Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына
Партыя: Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны
Сужэнец: Інга Шульц
Дзеці: 2
Бацька: Альбэрт Шульц
Маці: Кляра Шульц
Адукацыя: Heilig-Geist-Gymnasium[d][3]
Martin Schulz Unterschrift.svg

Ма́ртын Шульц (па-нямецку: Martin Schulz; нарадзіўся 20 сьнежня 1955 году, Эшвайлер) — нямецкі дзяржаўны дзяяч, сябра партыі эўрапейскіх сацыялістаў. Акрамя нямецкай, Мартын Шульц валодае яшчэ пяцьцю мовамі: ангельскай, францускай, італьянскай, гішпанскай і нідэрляндзкай.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1975—1977 гадах праз год беспрацоўя Шульц скончыў курсы кнігагандляра. На працягу пяці гадоў пасьля завяршэньня навучаньня ён працаваў у розных выдавецтвах і кніжных крамах у Аахэне, пакуль ён не заснаваў у 1982 годзе зь сястрой Дорыс уласнае прадпрыемства, дзе ён быў саўладальнікам да 1994 году.

Дэпутат Эўрапарлямэнту з 1994 году. Старшыня Эўрапарлямэнту з 17 студзеня 2012 году па 17 студзеня 2017 году. З 18 чэрвеня па 1 ліпеня 2014 году Мартын Шульц — старшыня сацыялістаў і дэмакратаў у Эўрапейскім парлямэнце, у сувязі з чым пакінуў пасаду старшыні Эўрапарлямэнту. 1 ліпеня 2014 году зноў абраны старшынём Эўрапейскага парлямэнту.

17 студзеня 2017 году пакінуў пасаду старшыні Эўрапейскага парлямэнту й заявіў, што будзе змагацца за пасаду Фэдэральнага канцлера на выбарах восеньню 2017 году. 19 сакавіка 2017 году на зьезьдзе СДПН быў абраны старшынём партыі й вылучаны, як адзіны кандыдат ад СДПН, на пасаду фэдэральнага канцлера на выбарах увосень.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сына й дачку. Жонка — Інга Шульц архітэктарка. Па словах Мартына Шульца, любіць чытаць кнігі Эрыка Гобсбаўма й «Леапард» Джузэпэ Тамазі ды Лямпэдузы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мартын Шульцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў