Праванс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Знаходжаньне колішняй правінцыі Праванс

Праванс (па-француску: Provence, па-аксытанску: Provença, літ. «правінцыя») — гістарычная вобласьць на паўднёвым усходзе Францыі, цяпер складовая частка рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны бераг. У цяперашні час на тэрыторыі Праванса знаходзяцца дэпартамэнты Вар, Ваклюз і Буш-дзю-Рон, а таксама часткі Альпаў Верхняга Праванса і Прыморскіх Альпаў.

На ўсходзе вобласьць абмежаваная Альпамі, на захадзе — ракой Ронай, на поўдні — Міжземным морам.

Сталіца Праванса Марсэль — найстаражытны францускі горад. Ён быў заснаваны грэкамі яшчэ каля 600 г. да н.э. Сёньня гэта найбольшы марскі порт Францыі і найбуйнейшы прамысловы цэнтар.