Перайсьці да зьместу

Гай Юліюс Цэзар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цэзар»)
Гай Юліюс Цэзар
па-лацінску: GAIVS IVLIVS CAESAR
па-лацінску: DIVVS IVLIVS
Бюст Цэзара
Бюст Цэзара
Дыктатар Рымскай рэспублікі
49 да н. э. — 15 сакавіка 44 да н. э.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: не раней за 12 ліпеня 100 да н. э. і не пазьней за 13 ліпеня 100 да н. э.[1][2][3]
Субура, Рым
Памёр: 15 сакавіка 44 да н. э.[4][5][6][…] (55 гадоў)
Рым
Партыя:
Сужэнец: Карнэлія[d][9][10][11], Пампэя Сульля[d][12][10][11] і Кальпурнія[d][9][10][11]
Дзеці: Юлія[d][13][9][10][…], Пталямэй XV Цэзарыён[d][9][14] і Актавіян Аўгуст[9]
Бацька: Гай Юліюс Цэзар
Маці: Аўрэлія Кота
Узнагароды:

Гай Юліюс Цэзар (па-лацінску: Gaius Julius Caesar; 13 ліпеня 100 да н. э. ці 102 да н. э., Рым44 да н. э., Рым) — рымскі вайсковы і палітычны дзяяч, консул і прыкметны аўтар лацінскай прозы. Цэзар згуляў важкую ролю ў падзеях, якія прывялі да скачаваньня Рымскай рэспублікі й пачатку Рымскай імпэрыі. У 60 да н. э. Цэзар, Крас і Пампэй сфармавалі палітычны зьвяз, які дамінаваў у рымскай палітыцы на працягу некалькіх гадоў. Іхныя спробы праводзіць палітыку праз папулісцкую тактыку супрацьстаялі кансэрватыўным элітам у рымскім сэнаце, у тым ліку з боку Катона Малодшага, пры падтрымцы Цыцэрона. Заваёва Цэзарам Галіі, якая была скончана да 51 году да н. э., падоўжыла тэрыторыі Рыму да Ля-Маншу й Райну. Цэзар стаўся першым рымскім войскаводам, які здолеў прарвацца праз Райн, дзе пабудаваў мост, і правёў першае ўварваньне ў Брытанію.

Нарадзіўся ў вельмі знатнай, але беднай патрыцыянскай сям’і Юліюсаў, якія ўзводзілі сваё паходжаньне да багіні Вэнэры і цара Анка Марцыюса. Дакладная дата яго нараджэньня невядомая, бо пачаткі адпаведных біяграфічных твораў Плютарха і Свэтоніюса не захаваліся. Падчас панаваньня ў Рыме дыктатара Сулы у 82 — 79 да н. э. быў вымушаны зьбегчы з Рыму і хавацца ў Азіі, бо Цэзар зьяўляўся сваяком Марыя і Цыны, ворагаў Сулы. Акрамя таго, Сула спрабаваў разьвесьці Цэзара зь яго жонкай Карнэліяй[15], выкарыстоўваючы свае дыктатарскія паўнамоцтвы. У час свайго выгнаньня Цэзар служыў у віфінскага цара[15] і аднойчы трапіў у палон да піратаў[16]. У выгнаньні Цэзар працягваў атрымліваць адукацыю (у прыватнасьці, на высьпе Родас[17]), што потым дапамагло яму ў палітычнай кар’еры. Цэзар быў майстрам лацінскай пісьмовай мовы, а таксама зьяўляўся выдатным прамоўцай.

Хутка пасьля адыходу Сулы ад улады Цэзар быў абраны на малодшую грамадзянскую пасаду квэстара. Сьмерць Сулы ў 78 да н. э. дазволіла вярнуцца да былых дэмакратычных традыцыяў. Адбываліся вольныя выбары магістратаў, суды зноўку сталі роўнымі, і рашэньні выносіліся не па пажаданьню дыктатара, а гэтак, як прагаласуюць судзьдзі. Цэзар быў ужо даволі бачнай палітычнай фігурай, таму што неаднаразова прыцягваў да суду магістратаў, якімі быў незадаволены народ (напрыклад, Далябэлу і Публіюса Антоніюса[18]). Таксама Цэзар зрабіў выдатную прамову падчас пахаваньня сваёй жонкі[19], пасьля чаго ён стаў лічыцца цудоўным прамоўцай. У гэтай прамове ён таксама закрануў тэму паходжаньня свайго роду ад багіні Вэнэры. Таксама Цэзар таемна аднавіў бюсты свайго сваяка Гая Марыя, якія ў свой час зьнішчыў Сула[20].

Празь некалькі год на выбарах прэтара Цэзар перамог зь вялікай перавагай, дзякуючы сваім здольнасьцям прамоўцы і велізарнай папулярнасьці сярод плебэяў, якія складалі большасьць выбарнікаў. Аднак на падтрымку сваёй папулярнасьці, у тым ліку на арганізацыю гульняў для народа, Цэзар патраціў безьліч грошаў, у выніку чаго яго фінансавае становішча вельмі пагоршылася[18]. Менавіта ў гэты час Цэзар зблізіўся з Красам, адным з найбагацейшых рымлянаў таго часу. Крас бачыў у Цэзары прыладу для барацьбы супраць свайго ворага Пампэя і таму шчодра азалаціў Цэзара[21].

У 63 да н. э., пасьля сьмерці вялікага пантыфіка Квінта Цэцыліюса Мэтэла Піюса, Цэзар быў абраны на гэтую вельмі ганаровую пасаду і стаў захавальнікам рымскіх рэлігійных традыцыяў, хаця на пасаду прэтэндавалі таксама два вельмі вядомых чалавека — Ісаўрык і Катул[22]. Аднак у часы Цэзара старыя рымскія рэлігійныя традыцыі амаль не паважаліся, а ў Рыме зьяўляліся новыя культы, прынесеныя з Грэцыі, Малай Азіі, Эгіпту і Блізкага Ўсходу, таму функцыі вялікага пантыфіка былі значна меншыя за ранейшыя.

У тым жа 63 да н. э. Рым перажыў найбуйнейшую спробу незадаволеных існуючым ладам кіраваньня зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот — змову Катыліны. Лічылася, што Цэзар меў дачыненьне да змовы, а раней, у 65 да н. э. ён нібыта быў адным з галоўных асобаў першай спробы змовы. Аднак доказаў удзелу Цэзара ў змове не было, таму супраць яго не былі высунуты прамыя абвінавачваньні. Аднак Катон Малодшы ў сваёй прамове ў сэнаце паспрабаваў абвінаваціць Цэзара ў дачыненьні да змовы[22], але Цыцэрон, які кіраваў раскрыцьцём змовы і пакараньнем вінаватых, ня стаў прымаць меры супраць Цэзара, улічваючы папулярнасьць Цэзара сярод плебеяў.

Пасьля прэтарства ў Рыме Цэзар выехаў у падначаленую яму на нейкі тэрмін правінцыю Дальняя Гішпанія[21]. У Гішпаніі Цэзар правёў некалькі невялікіх вайсковых кампаніяў і атрымаў навыкі ваяра і камандуючага[23], якія потым спатрэбіліся яму ў Галіі. Плютарх распавядае, што калі Цэзар ехаў у падначаленую яму Гішпанію і калі ён праязджаў празь невялікае селішча, Цэзар у адказ на нейкі жарт сваіх сяброў сказаў: «Што да мяне, я б хацеў быць першым тут, чым другім у Рыме»[21].

Ацэнка дзейнасьці Цэзара

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
C. Iulii Caesaris quae extant, 1678

Праўленьне Цэзара лічаць аднім з галоўных момантаў у працэсе пераходу ад Рэспублікі да Імпэрыі, бо менавіта ён пачаў таптаць рэспубліканскія дзяржаўныя звычаі і ўсталёўваць новыя. Выдатны гісторык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Тэадор Момзэн у сваёй фундамэнтальнай «Рымскай гісторыі» ўсімі сродкамі ўзвышаў Цэзара, паралельна прыніжаючы ўсіх сучасных яму палітыкаў, і перш за ўсё Пампэя. Аднак лічыцца, што пазыцыя Момзэна знаходзілася пад уплывам палітычных падзеяў у Нямеччыне канца XIX стагодзьдзя. Шмат хто з гісторыкаў пачатку XX стагодзьдзя палемізаваў з Момзэнам адносна ягоных поглядаў, і ў тым ліку адносна яго відавочных цэзарыянскіх пазыцыяў. У больш позьніх, у тым ліку сучасных працах дзейнасьць Цэзара ацэньваецца нэўтральна і на фоне сучаснай яму вельмі складанай эпохі.

Ад кагномэна Цэзара паходзяць германская назва манарха kaiser і славянская цар. У гонар Цэзара таксама названыя месяц яго нараджэньня (былы квінтыліюс), назва якога перайшла ў шмат эўрапейскіх моваў.

  1. ^ а б http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/caesar_julius.shtml
  2. ^ а б datos.bne.es (гішп.): El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
  3. ^ а б Google Books (мн.) — 2005.
  4. ^ а б Parenti M. The Assassination of Julius Caesar: A People's History of Ancient RomeThe New Press, 2003. — С. 167. — ISBN 978-1-4587-8435-3
  5. ^ а б Goldsworthy A. Caesar, Life of a Colossus (анг.) — 2006. — P. 505.
  6. ^ а б Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.
  7. ^ а б https://www.studymode.com/essays/Gaius-Julius-Caesar-The-Populares-And-112698.html
  8. ^ а б https://www.unrv.com/fall-republic/caesar-politics.php
  9. ^ а б в г д http://www.strachan.dk/family/iulius_patrician.htm
  10. ^ а б в г C. Iulius (131) C. f. C. n. Fab. Caesar // Digital Prosopography of the Roman Republic (анг.)
  11. ^ а б в Digital Prosopography of the Roman Republic (анг.)
  12. ^ Любкер Ф. Pompeii (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1079—1085.
  13. ^ Н. О. Юлия (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 370.
  14. ^ Цезарион (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVIIа. — С. 891.
  15. ^ а б Плютарх. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 1
  16. ^ Плютарх. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 1—2
  17. ^ Плютарх. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 3
  18. ^ а б Плютарх. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 4
  19. ^ Плютарх. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 5
  20. ^ Плютарх. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 6
  21. ^ а б в Плютарх. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 11
  22. ^ а б Плютарх. Параўнальныя жыцьцяпісы. Цэзар, 7
  23. ^ Плютарх. Параўнальныя жыцтцяпісы. Цэзар, 12

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]