Антыб
| Антыб франц. Antibes | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
| Дэпартамэнт | Прыморскія Альпы | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Antibes[d] | Жан Леанэцьці[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 26,48 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 0 м[2], 163 м[2] і 43 м[3] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 43°34′51″ пн. ш. 7°07′26″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 75 456 чал. (2013) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 06160[4] і 06600[4] | ||||
| Нумарны знак | 06 | ||||
| Сайт | antibes-juanlespins.com | ||||
| Антыб на мапе Францыі Антыб | |||||
Антыб (па-француску: Antibes, па-аксытанску: Antíbol) — курортны горад на Лазурным Беразе, дэпартамэнт Прыморскія Альпы, рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг, Францыя. Насельніцтва — 75 456 жыхароў (2013). Разьмешчаны на мысе Гаруп Міжземнага мора паміж Каннамі і Ніццай. У Антыбе найвялікшы (паводле сумарнага танажу) яхтавы порт на Лазурным Беразе. Пабудаваны ён у шасьцідзясятыя гады XX стагодзьдзя на месцы рымскай гавані. Насамрэч гэта не адзін, а цэлых пяць партоў — Вобан, Галіс, Крутон, Аліўет, Саліс. Разам з мысам Антыб (па-француску: Cap d'Antibes) і мястэчкам Жуан-ле-Пэн (па-француску: Juan-les-Pins) складае адзіную адміністрацыйную адзінку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У VI стагодзьдзі да нашай эры грэцкія мараплаўцы выявілі ўтульную бухту і заснавалі на яе берагох горад Антыполіс (горад, разьмешчаны наадварот). Мелася на ўвазе — наадварот, праз бухту, ад Нікеі (Ніццы). Антыполіс быў заснаваны як калёнія Масаліі (цяперашні Марсэль). У часы Рымскай імпэрыі горад зьяўляўся важным пунктам на шляху з Рыму ў Галію. Ён доўгі час быў адзіным умацаваным горадам на ўзьбярэжжы ад Марсэлю да Італіі.
У II стагодзьдзі ў горадзе была заснаваная біскупская катэдра і ён стаў звацца Антыгуль, а з часам — Антыб. У Сярэднявеччы горад належыў Савоі, а з 1481 году — Францыі.
Эканоміка і транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Антыбе швартуюцца самыя выкшталцоныя яхты з тых, што падыходзяць да Лазурнага Берагу. Уладальнікі іх ня схільныя афішаваць сябе і сваю ўласнасьць.
У Антыбе існуе парфумэрная вытворчасьць. У горадзе захаваліся рэшткі рыбаперапрацоўчай прамысловасьці, але яна значна скарацілася за апошнія дзесяцігодзьдзі. У горадзе ёсьць чыгуначны вакзал.
- ↑ Répertoire national des élus du 2 décembre 2020 — 2020.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- 1 2 Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.