Перайсьці да зьместу

Мануэль Фрыдрых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мануэль Фрыдрых
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 верасьня 1979(1979-09-13)[1][2][3] (46 гадоў)
Рост 189 см
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2000 Майнц II[d] 55 (11)
2000—2002 Майнц 63 (8)
2002—2004 Вэрдэр II[d] 13 (2)
2003 Вэрдэр 1 (0)
2004—2007 Майнц 116 (8)
2007—2013 Баер Левэркузэн 147 (11)
2013—2014 Барусія Дортмунд 11 (1)
2014 Мумбаі Сіці[d] 14 (1)
Зборныя
2006—2008 Нямеччына 9 (1)

Мануэль Фрыдрых (па-нямецку: Manuel Friedrich; нар. 13 верасьня 1979 году, Бад-Кройцнах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, экс-гулец зборнай Нямеччыны, выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

На пачатку кар’еры зьмяніў некалькі клюбаў, пакуль не замацаваўся ў складзе «Майнцу».

У сакавіку 2006 году быў выкліканы ў зборную для таварыскага матчу супраць каманды ЗША. Гэта быў першы выклік у зборную гульца «Майнцу», аднак удзел у матчы Мануэль не прыняў. Таксама ён не ўвайшоў у сьпіс тых, хто быў у заяўцы зборнай на чэмпіянаце сьвету 2006 году. 16 жніўня 2006 году Мануэль дэбютаваў у зборнай у матчы супраць зборнай Швэцыі.

З 2007 па 2013 год выступаў за левэркузэнскі «Баер-04». Пасьля заканчэньня кантракту падтрымліваў форму з «Рот-Вайсам»[4]. 20 лістапада 2013 году падпісаў кантракт да канца сэзону з дортмундзкай «Барусіяй». Фрыдрых знаёмы галоўнаму трэнэру дортмундзкага клюбу Юргену Клёпу па сумеснай працы ў «Майнцы» і той змушана запрасіў яго ў сувязі з траўмамі асноўных абаронцаў каманды[5].

22 жніўня 2014 году далучыўся да складу індыйскага клюбу «Мумбаі Сіці»[6].