Мантрым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мантырым»)
Мантрым
лац. Mantrym

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1439
Дзеці Багдан

Мантрым (? — па 1439) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста маркаўскі ў 1434 годзе.

Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся ў Маркаве (каля Салечнікаў і Жырмунаў)[1].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мантрым (імя)

Рымісмунд або Рымунд (Rimismund, Rimund) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымейка, Рымель, Рыман; германскія імёны Rimicho, Riemel, Rimann) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[4]. Такім парадкам, імя Монтрым азначае «непарушная гарлівасьць» (тое ж, што і імя Рымонт)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montrimi (Montrim[1]; 1 верасьня 1431 году)[6]; Montrim Markowiensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[7]; Muntrim (1 жніўня 1439 году)[8].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду. Відаць, быў у сваяцтве з Бутрымамі і Монтаўтамі, пра што сьведчыць гербавая роднасьць і блізкасьць уладаньняў.

Выступае як сьведка ў Чартарыйскай (1431 год) і Гарадзенскай (1434 год) умовах. У 1434 годзе быў старостам маркаўскім.

Меў сына Багдана, які ў 1440/1447 быў старостам ваўкавыскім. Разам з сынам выступае сьведкам ў наданьні Юрыя і Станіслава Радзівілавічаў віленскім францішканам ад 1 жніўня 1439 году (дакумэнт складаўся ў Салечніках)[1].

Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[9]:

МОНТРИМОВА

Пячаць з рускім надпісам таксама прывесіў да акту Гарадзенскай умовы (1434 год)[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 269.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1268, 1277.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24—25.
  6. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135—136.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 172.
  9. ^ Semkowiczh W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych z szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. V, 1920. S. 49.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]