Макс Бірбам
Макс Бірбам | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 жніўня 1872[1][2][3][…] |
Памёр | 20 траўня 1956[2][3][5][…] (83 гады) |
Пахаваны | |
Бацькі | Julius Beerbohm[d][7][8] Eliza Draper[d][7][8] |
Сужэнец | Elisabeth Jungmann[d][8] і Florence Kahn[d][8] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | карыкатурыст, паэт, навэліст, эсэіст, акварэліст, маляр, літаратурны крытык, ілюстратар, журналіст, комік, малявальнік, пісьменьнік, артыст |
Мова | лацінская мова і ангельская мова[9] |
Узнагароды | |
Макс Бірбам (24 жніўня 1872, Лёндан — 20 траўня 1956, Рапала, Генуя) — ангельскі эсэіст, парадыст і карыкатурыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымаў элітную адукацыю, паступіў у Оксфардзкі ўнівэрсытэт. Там ён пазнаёміўся з Оскарам Ўайльдам і яго асяродкам дзякуючы брату Гэрбэрту Бірбаму Тры, вядомаму актору. Па заканчэньні каледжа ён выяўляў схільнасьць да дэндызму і гумарыстыкі.
У 1893 годзе Бірбам пазнаёміўся з мастаком Ўільямам Ротэнстайнам, а той у сваю чаргу прывёў яго да Обры Бэрдсьлі і іншых сяброў літаратурных і мастацкіх колаў, блізкіх да выдавецтва «Бодлі Хэд». У Оксфардзе Бірбам не выказваў асаблівай стараннасьці ў навучаньні, але стаў даволі вядомым дзякуючы сваім стасункам з рознымі вядомымі людзьмі. У той жа час ён пачаў дасылаць свае артыкулы і карыкатуры ў разнастайныя лёнданскія выданьні, якія з энтузіязмам прымаліся. У 1894 годзе ўзыходзячай зоркай ангельскай літаратуры ён скончыў Оксфард без аніякай навуковай ступені.
Актыўна друкаваўся ў «Жоўтай кнізе», дзе адзін час Обры Бэрдсьлі быў рэдактарам. У 1896 годзе выйшаў зборнік яго эсэ «Творы Макса Бірбама» (па-ангельску: The Works of Max Beerbohm). У 1897 годзе ён зьмяніў Джорджа Бэрнарда Шоў на пасадзе тэатральнага крытыка «Saturday Review», дзе прапрацаваў да 1910 году. У тым жа 1910 годзе Макс Бірбам ажаніўся і разам з жонкай зьехаў у Італію. Там ён пражыў большую частку свайго жыцьця, толькі на непрацяглы час наведваючыся ў Ангельшчыну.
З 1935 году М. Бірбам вёў перадачы пра аўтамабілі, экіпажы і канцэртныя залі на BBC, пазьней яны выйшлі асобнай кніжкай.
М. Бірбам у асноўным вядомы дзякуючы такім сваім творам, як «Калядная гірлянда» (цыкль пародый на літаратурныя стылі сучасьнікаў), сатырычны раман пра жыцьцё Оксфарда «Зулейка Добсан», зборнік навэлаў «Сямёра мужчын», куды ўваходзіць «Энох Сомс», а таксама сваімі шматлікімі карыкатурамі на сучасьнікаў і мастацкімі ілюстрацыямі.
Памёр Макс Бірбам ва ўзросьце 83 гадоў у Італіі. Яго прах захоўваецца ў саборы Сьвятога Паўла ў Лёндане.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паасобныя творы М. Бірбама на беларускую пераклала Юлія Цімафеева.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б W. G. C. Beerbohm, Max (анг.) // The Enciclopædia Britannica: New Volumes — 12 — London, NYC: 1922.
- ^ а б Max Beerbohm (нід.)
- ^ а б Max Beerbohm (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Sir Max Beerbohm // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ а б в г Kindred Britain
- ^ Beerbohm, Max, Sir, 1872-1956 // CONOR.SI
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Riewald J. G. Sir Max Beerbohm, Man and Writer: A Critical Analysis with a Brief Life and Bibliography. The Hague: M. Nijhoff; Brattleboro: Stephen Greene Press, 1953
- Cecil D. Max: A Biography of Max Beerbohm. Boston: Houghton Mifflin, 1964 (переизд. 1985)
- Viscusi R. Max Beerbohm, or, The Dandy Dante: rereading with mirrors. Baltimore: Johns Hopkins UP, 1986
- Danson L. Max Beerbohm and the Act of Writing. Oxford: Clarendon Press; New York: Oxford UP, 1989
- Hall J.N. Max Beerbohm: A Kind of a Life. New Haven: Yale UP, 2002