Макак
Макак | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Прыматы |
Падатрад | Суханосыя |
Сямейства | Сабакападобныя |
Трыба | Papionini |
Бінамінальная намэнклятура | |
Macaca | |
Арэал | |
Распаўсюд макакаў у сьвеце | |
Мака́к[1] — род зграйных малпаў сямейства сабакападобных і аднайменнага падсямейства. На сёньня налічваецца больш за два дзясяткі відаў, арэалы якіх ахопліваюць Азію, Паўночную Афрыку і крыху Эўропы (у Гібральтары). Макак пераважна пладаедны, бо аддае перавагу садавіне, але ягоны рацыён таксама ўлучае насеньне, лісьце, кветкі і кару дрэваў. Некаторыя віды, такія як яванскі макак, дадаюць да свайго рацыёну невялікую колькасьць мяса малюскаў, вусякоў і дробных сысуноў. У сярэднім, лапундар, які жыве ў Малайзіі, штогод зьядае блізу 70 буйных пацукоў[2][3]. Усе сацыяльныя групы макакаў арганізаваныя з дамінаваньнем матрыярхату[4].
Макакі шырока прадстаўленыя асабліва ў Азіі, да таго ж гэтыя жывёлы вельмі лёгка прыстасоўваюцца. Некаторыя віды ёсьць сынантропнымі, бо добра навучыліся жыць побач зь людзьмі, аднак гэта зрабіла пэўныя нязручнасьці і цяжкасьці ў гарадзкіх раёнах Паўднёва-Ўсходняй Азіі, бо жывёлы могуць пераносіць хваробы. Большасьць відаў макакаў занесеныя ў Чырвоны сьпіс Міжнароднага зьвязу аховы прыроды як уразьлівыя або зважаюцца пад крытычнай пагрозай выміраньня.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя чалавека, макак зважаецца самым распаўсюджаным родам прыматаў, пачынаючы ад Японіі і заканчваючы Індыйскім субкантынэнтам. У выпадку маготу ягоны арэал ахоплівае Паўночную Афрыку і Паўднёвую Эўропу. На сёньня вядомыя дваццаць чатыры віды макакаў. Макакі — прыматы сярэдняй велічыні з моцным тулавам і моцнымі канцавінамі. Іхняя густая поўсьць афарбаваная ў шэра-карычневы колер, аднак часам бывае і чорнай. Іхныя пысы круглявыя ў профілі. У некаторых відаў на галаве маюцца прыкметныя «шапкі» альбо своеасаблівыя бароды. Істотнай адметнай прыкметай ёсьць даўжыня хваста, гэтак у маготаў ён цалкам адсутнічае, у некаторых відаў ён куртаты, а ў астатніх амаль такі ж доўгі, як усё тулава[5]. Яны прыстасаваныя да перамяшчэньня па зямлі і па дрэвах ды добра чапляюцца за дрэвы. Макакі звычайна перасоўваюцца на чатырох лапах.
Памер малпаў адрозьніваецца ў залежнасьці ад плоці і віду. Даўжыня галавы і цела самцоў усіх відаў можа вар’іравацца ад 41 да 70 см, а вага можа быць ад 5,5 да 18 кг[5]. Вага саміцаў можа вагацца ад 2,4 да 13 кг. Гэтыя прыматы жывуць зграямі, якія маюць розную колькасьць асобінаў. Звычайна дамінуюць самцы, аднак парадак дамінаваньня часта зьмяняецца. Дамінаваньне саміцаў цягнецца даўжэй і залежыць ад іхняга генэалягічнага стану. Макакі здольныя плаваць, але большую частку часу бавяць на зямлі і некаторы час на дрэвах. Яны зважаюцца вельмі разумнымі і часта выкарыстоўваюцца ў дасьледчых мэтах у мэдыцыне празь іхняе падабенства зь людзьмі ў эмацыйным і кагнітыўным разьвіцьці. Частыя экспэрымэнты прывялі да таго, што даўгахвосты макак быў занесены ў сьпіс зьнікаючых жывёлаў[5].
Распаўсюд і асяродзьдзе пражываньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макакі выдатна прыстасоўваюцца да розных асяродзьдзяў пражываньня і клімату, а таксама могуць цярпець моцныя ваганьні тэмпэратураў і жыць у розных ляндшафтных умовах. Яны лёгка прыстасоўваюцца да асяродзьдзя, створанага чалавекам, і могуць добра ўладкоўвацца ў гарадзкіх умовах, дзе здабываюць ежу. Таксама яны могуць выжыць у цалкам натуральных умовах, дзе няма людзей.
Экалягічныя і геаграфічныя арэалы макака найвялікшыя сярод усіх прыматаў. Іхняе асяродзьдзе пражываньня ўлучае трапічныя лясы Паўднёва-Ўсходняй Азіі, Шры-Ланкі, Індыі, засушлівыя горы Пакістану і Аўганістану ды горы ў Альжыры, Японіі, Кітаі, Марока і Нэпале. Асаблівай разнастайнасьцю відаў вылучаецца востраў Сулавэсі, дзе налічваецца шэсьць эндэмічных відаў макак. Японскі макак жыве ў засьнежаных гарах Японіі, і за выключэньнем чалавека зважаецца найбольш паўночным прыматам у сьвеце. Некаторыя віды прыстасаваліся да жыцьця ў вёсках і гарадах Азіі[6]. У амэрыканскім штаце Флорыда таксама існуе невялікая папуляцыя макак-рэзус, якая складаецца з малпаў, кінутых ў дзікае асяродзьдзе ў 1930-я гады дзеля прыцягваньня сюды турыстаў.
Характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рацыён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макак перадусім пладаедная жывёла, але некаторыя віды могуць сілкавацца вусякамі. У прыродных умовах яны ўжываюць часткі больш чым ста відаў расьлінаў, як то пупышкі, плады, маладое лісьце, кару, карані і кветкі. Калі макакі жывуць сярод людзей, яны харчуюцца як сельскагаспадарчымі культурамі, як то пшаніцай, рысам або цукровым трысьнягом, гэтак і садовымі культурамі, як то памідорамі, бананамі, дынямі, манга або папаямі[7]. Пры жыцьці сярод людзей могуць кленчыць у чалавека ежу, атрымліваючы арахіс, рыс, бабовыя або нават гатовую ежу.
Структура зграяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макакі жывуць ва ўладкаваных сацыяльных групах, колькасьць якіх вар’іруецца ад некалькіх асобінаў да некалькіх сотняў малпаў. Тыповая сацыяльная група налічвае ад 20 да 50 макакаў усіх узростаў і абодвух плоцяў. Звычайна ў групе налічваецца 15 % дарослых самцоў, 35 % дарослых саміцаў, 20 % немаўлятаў і 30 % маладых асобінаў, але існуюць адрозьненьні ў структуры і памеры зграі ў розных папуляцыях. Макакі маюць вельмі заблытаную сацыяльную структуру і герархію з рознымі клясыфікацыямі дэспатыі ў залежнасьці ад віду[8]. Калі макак ніжэйшага рангу ў сацыяльнай ланцужку зьеў ягады і аніводнай не засталося для макака вышэйшага рангу, то макак вышэйшага статусу можа ў рамках гэтай сацыяльнай арганізацыі выцягнуць ягады з рота ніжэйшай у герархіі малпы[9].
Размнажэньне і паводзіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэпрадуктыўны патэнцыял кожнага віду розны. Папуляцыі макак-рэзус могуць расьці з хуткасьцю ад 10% да 15% штогод, калі ўмовы дзеля гэтага досыць спрыяльныя. Тым ня менш, некаторыя віды, якія жывуць у лясах, знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня праз значна больш нізкі паказьнік размнажэньня. Пасьля году ад нараджэньня макак выходзіць з пад апекі маці і пераходзіць у стадыю падлетка, калі мае больш стасункаў зь іншымі маладымі асобінамі групы. Плоцевая сталасьць надыходзіць у веку ад трох да пяці гадоў. Саміцы звычайна застаюцца з сацыяльнай групай, у якой яны нарадзіліся, аднак маладыя дарослыя самцы, як правіла, разыходзяцца і спрабуюць знайсьці ці стварыць іншыя сацыяльныя групы. Ня ўсе могуць даць рады ў гэтай справе, што вымушае іх быць у самоце нават гады. Звычайная працягласьць жыцьця макак складае ад 20 да 30 гадоў.
Як інвазійны від
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некаторыя віды з роду макакаў сталі інвазійнымі ў некаторых частках сьвету, у той час як іншыя, якія жывуць у лясах, застаюцца пад пагрозай. Яванскі макак занесены ў сьпіс інвазійных чужародных відаў на Маўрыцыі поруч з макакам-рэзусам у Флорыдзе[10]. Не зважаючы на гэта, толькі першы з памянёных відаў зважаецца зьнікаючым.
Яванскі макак чыніць сур’ёзную шкоду свайму арэалу, куды яго завезьлі, бо ягоныя папуляцыі бескантрольна павялічваюцца празь недахоп драпежнікаў[7]. На Маўрыцыі яны зрабілі сур’ёзныя праблемы з захаваньнем іншых эндэмічных відаў, бо спажываюць насеньне мясцовых расьлінаў і спрыяюць распаўсюду экзатычнага пустазельля ў лясах, што зьмяняе асяродзьдзе пражываньня. Гэты макак датычны за амаль зьнікненьне некалькіх відаў птушак на Маўрыцыі, бо зьнішчае гнёзды птушак і есьць яйкі відаў, якія знаходзяцца пад крытычнай пагрозай зьнікненьня, як то ружовага голуба і маўрыцыйскага зялёнага папугі[11]. Таксама яны могуць быць сур’ёзнымі шкоднікамі для сельскай гаспадаркі, бо робяць набегі на пасевы і сады, за што часта адстрэльваюцца чалавекам.
У Флорыдзе зграя макак-рэзус насяляе дзяржаўны парк Сылвэр-Спрынгс. Людзі часта кормяць іх[10], але малпы могуць стаць агрэсіўнымі шмат у чым празь няведаньне чалавекам асаблівасьцяў паводзінаў макак. Таксама яны могуць быць пераносчыкамі сьмяротных чалавечых захворваньняў, у тым ліку вірусу герпэсу Б[12].
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На сёньня вядомыя 24 існыя віды макака. Арэал усіх зь іх акрамя магота ахоплівае розныя рэгіёны Азіі. Магот засялае Паўночную Афрыку і эўрапейскі Гібральтар.
Назва | Навуковая назва | Распаўсюд | Апісаньне |
---|---|---|---|
|
|||
|
| ||
|
| ||
|
|||
|
|
||
|
| ||
|
|||
|
|||
|
|||
|
| ||
|
| ||
|
|||
|
|
||
|
| ||
|
| ||
|
|||
|
| ||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|
||
|
| ||
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Макак». Назовы жывёл (БНТ).
- ^ Keach, Sean (22.10.2019). «Rat-eating monkeys in Malaysia stun scientists». The Sun.
- ^ Guy, Jack (22.10.2019). «Rat-eating macaques could boost palm oil sustainability in Malaysia». CNN.
- ^ Fleagle, John G. (8.03.2013). «Primate Adaptation and Evolution». Academic. — С. 123. — ISBN 978-0-12-378633-3.
- ^ а б в «Macaque — Classification & Facts». Encyclopedia Britannica.
- ^ Knight, John (1999). «Monkeys on the Move: The Natural Symbolism of People-Macaque Conflict in Japan». The Journal of Asian Studies. 58 (3): 622—647. — doi:10.2307/2659114.
- ^ а б «Primate Factsheets: Long-tailed macaque (Macaca fascicularis) Conservation». Wisconsin National Primate Research Center.
- ^ Matsumura, S (1999). «The evolution of „egalitarian“ and „despotic“ social systems among macaques». Primates. 40 (1): 23-31. — doi:10.1007/BF02557699. PMID 23179529.
- ^ Attenborough, David (2003). «The Life of Mammals». BBC Video.
- ^ а б «Mapping Macaques: Studying Florida’s Non-Native Primates». UF/IFAS Wildlife Ecology and Conservation Department.
- ^ «GISD». Global invasive species database.
- ^ Ostrowski, Stephanie (1998). «B-virus from Pet Macaque Monkeys: An Emerging Threat in the United States?». Emerging Infectious Diseases. 4 (1): 117—121. — doi:10.3201/eid0401.980117. PMID 9452406.
- ^ Dittus, W.; Watson, A. C. (2020). «Macaca sinica». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12560A17951229. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12560A17951229.en.
- ^ Kanelos, Matthew (2009). «Macaca sinica». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ Kumar, A.; Sinha, A.; Kumar, S. (2020). «Macaca munzala». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T136569A17948833. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T136569A17948833.en.
- ^ Boonratana, R.; Chalise, M.; Htun, S.; Timmins, R. J. (2020). «Macaca assamensis». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12549A17950189. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12549A17950189.en.
- ^ а б Jinn, Judy (2011). «Macaca sylvanus». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ Wallis, J.; Benrabah, M. E.; Pilot, M.; Majolo, B.; Waters, S. (2020). «Macaca sylvanus». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12561A50043570. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12561A50043570.en.
- ^ Singh, M.; Kumara, H. N.; Kumar, A. (2020). «Macaca radiata». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12558A17951596. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12558A17951596.en.
- ^ Brown, Monica (2008). «Macaca radiata». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ Riley, E.; Lee, R.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2021). «Macaca ochreata». IUCN Red List of Threatened Species. 2021: e.T39793A17985872. — doi:10.2305/IUCN.UK.2021-1.RLTS.T39793A17985872.en.
- ^ а б Bichell, Rae Ellen (2011). «Macaca nigra». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ Lee, R.; Riley, E.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2020). «Macaca nigra». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12556A17950422. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12556A17950422.en.
- ^ Hansen, M. F.; Ang, A.; Trinh, T. T. H.; Sy, E.; Paramasivam, S.; Ahmed, T.; Dimalibot, J.; Jones-Engel, L.; Ruppert, N.; Griffioen, C.; Lwin, N.; Phiapalath, P.; Gray, R.; Kite, S.; Doak, N.; Nijman, V.; Fuentes, A.; Gumert, M. D. (2022) «Macaca fascicularis». IUCN Red List of Threatened Species. 2022: e.T12551A221666136. — doi:10.2305/IUCN.UK.2022-2.RLTS.T12551A221666136.en.
- ^ Bonadio, Christopher (2000). «Macaca fascicularis». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ а б Chiu, Crystal (2001). «Macaca cyclopis». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ Wu, H.; Long, Y. (2020). «Macaca cyclopis». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12550A17949875. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12550A17949875.en.
- ^ Lee, R.; Riley, E.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2020). «Macaca nigrescens». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12568A17948400. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12568A17948400.en.
- ^ Lee, R.; Riley, E.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2020). «Macaca hecki». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12570A17948969. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12570A17948969.en.
- ^ Watanabe, K.; Tokita, K. (2021) «Macaca fuscata». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12552A195347803. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12552A195347803.en.
- ^ Hardman, Brandon (2011). «Macaca fuscata». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ а б Strawder, Nicole (2001). «Macaca silenus». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ Singh, M.; Kumar, A.; Kumara, H. N. (2020). «Macaca silenus». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12559A17951402. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12559A17951402.en.
- ^ Riley, E.; Lee, R.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2021) «Macaca maura». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12553A197831931. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12553A197831931.en.
- ^ Lee, R.; Riley, E.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2021). «Macaca brunnescens». IUCN Red List of Threatened Species. 2021: e.T12569A17985924. — doi:10.2305/IUCN.UK.2021-1.RLTS.T12569A17985924.en.
- ^ а б Boonratana, R.; Chetry, D.; Yongcheng, L.; Jiang, X.-L.; Htun, S.; Timmins, R. J. (2022) «Macaca leonina». IUCN Red List of Threatened Species. 2022: e.T39792A217754289. — doi:10.2305/IUCN.UK.2022-1.RLTS.T39792A217754289.en.
- ^ Setiawan, A.; Mittermeier, R. A.; Whittaker, D. (2020). «Macaca pagensis». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T39794A17949995. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T39794A17949995.en.
- ^ Seinfeld, Joshua (2000). «Macaca mulatta». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ а б Singh, M.; Kumar, A.; Kumara, H. N. (2020). «Macaca mulatta». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12554A17950825. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12554A17950825.en.
- ^ а б Traeholt, C.; Setiawan, A.; Quinten, M; Cheyne, S. M.; Whittaker, D.; Mittermeier, R. A. (2020). «Macaca siberu». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T39795A17949710. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T39795A17949710.en.
- ^ а б Ayers, Kayla; Vanderpoel, Candace (2009). «Macaca nemestrina». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ Ruppert, N.; Holzner, A.; Hansen, M. F.; Ang, A.; Jones-Engel, L. (2022). «Macaca nemestrina». IUCN Red List of Threatened Species. 2022: e.T12555A215350982. — doi:10.2305/IUCN.UK.2022-1.RLTS.T12555A215350982.en.
- ^ а б Erfurth, Charlotte (2008). «Macaca arctoides». Animal Diversity Web. University of Michigan.
- ^ Chetry, D.; Boonratana, R.; Das, J.; Long, Y.; Htun, S.; Timmins, R. J. (2020). «Macaca arctoides». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12548A185202632. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12548A185202632.en.
- ^ а б Yongcheng, L.; Richardson, M. (2020). «Macaca thibetana». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12562A17948236. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12562A17948236.en.
- ^ Riley, E.; Lee, R.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2020). «Macaca tonkeana». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12563A17947990. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12563A17947990.en.
- ^ Fan, P. F.; Ma, C. (2022). «Macaca leucogenys». IUCN Red List of Threatened Species. 2022: e.T205889816A205890248. — doi:10.2305/IUCN.UK.2022-1.RLTS.T205889816A205890248.en.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Macaca. Primate Info Net.