Перайсьці да зьместу

Японскі макак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Японскі макак
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
РодМакакі
ВідЯпонскі макак
Бінамінальная намэнклятура
Macaca fuscata
Blyth, 1875
Арэал
Арэал японскай макакі
Ахоўны статус
Найменшая рызыка (LC)
Іншыя зьвесткі
КраінаЯпонія

Японскі макак[1] (Macaca fuscata), таксама вядомая як сьнежная малпа[2] — адзін зь відаў макак.

Папуляцыю з вострава Якусіма (паўвостраў Касіма), прадстаўнікі якой адрозьніваюцца больш кароткай поўсьцю й па паводніцкіх асаблівасьцях культурнага характару, вылучаюць у падвід Macaca fuscata yakui.

Сярэдні рост самцоў 57 сантымэтраў, сярэдняя вага — 11.3 кіляграмаў, самкі ніжэй — 52.3 см, масай каля 8.4 кг[3]. Малпы маюць чырвоную скуру й густую цёмна-шэрую поўсьць з карычняватым адценьнем, якая пакрывае ўсё цела, за выключэньнем морды, рук і ягадзіц. Хвост у японскіх макак кароткі, не даўжэйшы за 10 сантымэтраў.

Цяжарнасьць доўжыцца 170—180 дзён, нараджаецца адно дзіцяня вагой каля 500 грамаў. Нараджэньне адразу двух і болей дзяцей адбываецца рэдка.

Жывуць макакі ў сярэднім 25—30 гадоў, у няволі звычайна даўжэй.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Натуральны арэал японскіх макак, якія зьяўляюцца самымі паўночнымі ў сьвеце малпамі, распасьціраецца да поўначы вострава Хансю. Аднак у 1972 годзе ў Тэхасе ў дзікія ўмовы штучна была заселена невялікая папуляцыя гэтага віду.

Японскія макакі жывуць ва ўсіх тыпах лясоў — ад субтрапічных да горных, дзе сілкуюцца лісьцем, пладамі, каранямі расьлін, а таксама казуркамі, дробнымі хрыбетнымі й птушынымі яйкамі. Яны нават ловяць ракападобных, малюскаў і рыб у вадаёмах.

На поўначы Японіі, дзе сьнег можа ляжаць да чатырох месяцаў у годзе, а сярэдняя тэмпэратура зімы складае -5° C, малпы праводзяць маразы ў гарачых крыніцах.

Жывуць японскія макакі вялікімі групамі ад 10 да 100 асобін са строгай герархіяй. У групу макак уваходзяць як самцы, так і самкі.

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 526.
  2. ^ Japan Snow Monkeys – Wild Monkey Park, Nagano  (анг.).
  3. ^ Jack Fooden, Mitsuru Aimi. Systematic review of Japanese macaques, Macaca fuscata (Gray, 1870). — Fieldiana: Zoology. — USA: Field Museum of Natural History, 2005. — (New series, No. 104). DOI:10.5962/bhl.title.3500