Мінск Мазавецкі
| Менск Мазавецкі польск. Mińsk Mazowiecki | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Мазавецкае | ||||
| Першыя згадкі | XIV стагодзьдзе | ||||
| Горад з | 29 траўня 1421 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 13,12 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 147 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 52°11′ пн. ш. 21°34′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 40 386 чал. (2016) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 25 | ||||
| Паштовыя індэксы | 05-300 à 05-303 | ||||
| Нумарны знак | WM | ||||
| Сайт | minsk-maz.pl | ||||
| Менск Мазавецкі на мапе Польшчы Менск Мазавецкі | |||||
Менск Мазавецкі (па-польску: Mińsk Mazowiecki) — горад ва ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводзтве, варшаўскай аглямэрацыі, месцазнаходжаньне мінскага павету, гарадзкой гміны Мінск Мазавецкі і вясковай гміны Мінск Мазавецкі. Паводле зьвестак 2006 году, у Мінску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасьці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. У 1975—1998 гадох горад прыналежаў да Сядлецкага ваяводзтва. Горад разьмешчаны за 40 км ад Варшавы. Зьяўляецца мясцовым гаспадарчым (разьвіты гандаль, інфраструктура і прамысловасьць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), вайсковым (авіябаза, жандармэрыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музэі, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам зьяўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Мінску налічвае звыш шасьцісот гадоў. У 1421 годзе Мінск атрымаў гарадзкія правы. У XІX стагодзьдзі, і ў ІІ сусьветную вайну горад меў вялікую габрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы. У Мінску знаходзіцца некалькі аб’ектаў, упісаных да сьпісу помнікаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (пол.)
- Mińsk Mazowiecki — Twoje Wirtualne Miasto (пол.)
- Сайт вясковай гміны Мінск Мазавецкі (пол.)