Мэханічны рух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэхані́чны рух — форма руху матэрыі, якая палягае ў зьмяненьні палажэньня цела ў прасторы зь цягам часу. Мэханічны рух зьяўляецца прадмэтам вывучэньня мэханікі.

Найважнейшай уласьцівасьцю мэханічнага руху зьяўляецца яго адноснасьць. Гэта значыць, што рух як зьмяненьне палажэньня цела можа быць зафіксаваны толькі адносна іншых цел, у той ці іншай сыстэме адліку. Зь пераходам ад аднае сыстэмы адліку да іншае характарыстыкі руху могуць зьмяняцца.

Найпрасьцейшым відам мэханічнага руху зьяўляецца рух матэрыяльнага пункту. Рух любой складанай сыстэмы можна разглядаць як вынік руху ўсіх матэрыяльных пунктаў, што яе складаюць.