Перайсьці да зьместу

Ліптаўскі Мікулаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ліптаўскі Сьвяты Мікулаш»)
Ліптаўскі Мікулаш
славац. Liptovský Mikuláš
Герб Ліптаўскага Мікулаша Сьцяг Ліптаўскага Мікулаша
Дата заснаваньня: 1286
Краіна: Славаччына
Край: Жылінскі
Раён: Ліптаўскі Мікулаш
Плошча:
  • 70,109 км²
Вышыня: 577 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 044
Паштовы індэкс: 031 01
Нумарны знак: LM
Геаграфічныя каардынаты: 49°4′52″ пн. ш. 19°37′5″ у. д. / 49.08111° пн. ш. 19.61806° у. д. / 49.08111; 19.61806Каардынаты: 49°4′52″ пн. ш. 19°37′5″ у. д. / 49.08111° пн. ш. 19.61806° у. д. / 49.08111; 19.61806
Ліптаўскі Мікулаш на мапе Славаччыны
Ліптаўскі Мікулаш
Ліптаўскі Мікулаш
Ліптаўскі Мікулаш
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.mikulas.sk

Ліптаўскі Мікулаш (да 1952 году — Liptovský Svätý Mikuláš (Ліптаўскі Сьвяты Мікулаш) па-нямецку: Liptau-Sankt-Nikolaus; па-вугорску: Liptószentmiklós) — места ў паўночнай Славаччыне, на рацэ Ваг. Мікулаш знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Ліптаў, ля Нізкіх Татраў.

Ліптаўскі Мікулаш упершыню ўзгадваецца ў 1286 годзе, з XIV ст. места набывае вялікае эканамічнае значэньне, асабліва з 1677 году, калі яно становіцца цэнтрам Ліптаву. Да 1918 году места знаходзілася ў Каралеўстве Вугоршчына. У XIX ст. Ліптаўскі Мікулаш лічыўся цэнтрам славацкага нацыянальнага руху.

У цяперашні час Ліптаўскі Мікулаш зьяўляецца важным прамысловым цэнтрам паўночнае Славаччыны.

Паводле перапісу 2001 году насельніцтва места склала 33 тыс. чалавек. 94,07% зь іх — славакі, 2,3% цыганы, 2,1% чэхі й 0,28% вугорцы. 34,48% насельніцтва места адносяць сябе да каталікоў, 32,26% не прылічылі сябе ні да адной канфэсіі й 26,85% назвалі сябе лютаранамі.

  1. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.