Перайсьці да зьместу

Лясная (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лясная (Прапойскі раён)»)
Лясная
Населены пункт
Сьвята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Прапойскі
Сельсавет Лапаціцкі
Першыя згадкі пачатак 18 ст.
Геаграфія
Вышыня НУМ 156[1] м
Часавы пас
Каардынаты 53°32′27″ пн. ш. 30°55′00,10″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 398 чал. (2011)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2246
Паштовы індэкс 213251[3]
СААТА 7250824021
Нумарны знак 6
Лясная на мапе Беларусі ±
Лясная
Лясная
Лясная
Лясная
Лясная
Лясная

Лясна́я[4] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.

У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце ВКЛ[5]. У 1675 згадваецца як вёска ва ўладаньні ў Войцеха Серафіновіча.[6] 28 верасьня [ст. ст. 9 кастрычніка] 1708 году тут адбылася бітва пад Лясной паміж швэдзкімі й расейскімі войскамі — адна з найважнейшых бітваў Вялікай Паўночнай вайны. У 1783 годзе вёска належала пану Ціхнавецкаму. Землі тут пясчаныя, малаўрадлівыя, у выніку чаго ў час сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку XX стагодзьдзя многа жыхароў перасялілася ў Сыбір[7]. У 1913 г. дзейнічала школа[8].

5 кастрычніка 2008 году ў Лясной прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 300-годзьдзя бітвы пад Лясной, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Расеі й Швэцыі[9][10]. У гэты дзень на тэрыторыі мэмарыялу быў закладзены памятны Сад міру й згоды[11].

  • 1783 год — 171 чалавек[7]
  • 1926 год — 563 чалавекі[7]
  • 1999 год — 376 чалавек
  • 2007 год — 133 двары, 317 чалавек[14]
  • 2011 год — 398 чалавек

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы дзейнічаюць крама, паштовае аддзяленьне сувязі, АТС, установа культуры «Лясьнянскі сельскі дом культуры», бібліятэка-музэй, урачэбная амбуляторыя, ДУА «Лясьнянскі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа», спартовы аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт[2].

  1. Лесная Фото Планета (рас.)
  2. 1 2 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  3. Лесная — список улиц. Телефонный код 8-02246
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). Сустракаецца таксама назва Лісная
  5. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  6. НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  7. 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 573.
  8. РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018
  9. На Могилевщине отмечают 300-летие знаменитой битвы русских и шведских войск  (рас.)
  10. Мірная Лясная: Маці Палтаўскай перамогі — 300 гадоў
  11. Паўночная вайна ў гісторыі Беларусі
  12. Лясная , Radzima.org
  13. Pawet.net № 33 (1236). Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі
  14. Лясная // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.С. 144