Люўр Абу Дабі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люўр Абу Дабі
لوفر أبوظبي
Louvre Abu Dhabi entrance.jpg
Месцазнаходжаньне Абу ДабіАб’яднаныя Арабскія Эміраты
Створаны 7 сакавіка 2007[1]
Адкрыты 8 лістапада 2017
Дырэктар Мануэль Рабатэ
louvreabudhabi.ae

Люўр Абу Дабі — мастацкі музэй у Абу Дабі, які адкрыўся ў 2017 годзе[2].

У калекцыю Люўру Абу Дабі ўвайшлі экспанаты розных эпох і цывілізацый, у тым ліку карціны Пікаса[3], Гагена, Манэ, Магрыта, Бэліні[4].

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак музэю разьмешчаны на востраве Саадыят. На востраве таксама разьмесьцяцца філія музэю Салямона Гугенхайма ды Нацыянальны гістарычны музэй шэйха Зайда[4].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У будынку Люўру Абу Дабі шмат водных каналаў і велізарны ажурны купал. Гэта дазваляе стварыць у наведвальнікаў адчуваньне, што музэй знаходзіцца як бы пад адкрытым небам у адкрытым моры[5]. Плошча будынка складае прыкладна 24 000 м²[6].

Будаўніцтва музэю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Архітэктарам Люўру Абу Дабі зьяўляецца Жан Нувэль(be). Рашэньне аб стварэньні музэю было прынята ў 2007 годзе[6]. Будаўніцтва пачалося 26 мая 2009 году, на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і Мухамад ібн Зайд аль-Нахаян, наследны прынц эмірату Абу Дабі[7].

Першапачаткова меркавалася, што Люўр Абу Дабі адкрыецца ў 2012 годзе[6]. У студзені 2012 году было абвешчана, што музэй адкрыецца ў 2015 годзе[8]. Пазьней дата адкрыцьця была перанесена на 2016 год[9]. У 2016 годзе ўлады Абу Дабі прызначылі дырэктарам музэю француза Мануэля Рабатэ і абвясьцілі, што музэй адкрыецца ў 2017 годзе[10][11]. 6 верасьня 2017 году міністр культуры Францыі Франсуаз Нісэн назвала канчатковую дату адкрыцьця Люўру ў Абу Дабі — 11 лістапада таго ж году. На цырымоніі адкрыцьця была заплянавана прысутнасць высокапастаўленых афіцыйных гасьцей на чале з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам[12]. 11 лістапада 2017 году музэй быў адкрыты для публікі[2]; урачыстая цырымонія з удзелам прэзыдэнтаў Францыі і ААЭ адбылася 8 лістапада[13].

Калекцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй паказвае каля 300 экспанатаў[14] з Люўру, Цэнтру Жоржа Пампіду(be), Вэрсалю[15]. У 2014 годзе было абвешчана, што Люўр Абу Дабі арэндуе ў францускіх музэяў «Цудоўную Феран’еру»[16] Леанарда да Вінчы, карціны Матыса, аўтапартрэт Ван Гога, «Напалеона на перавале Сэн-Бэрнар» Жака-Люі Давіда, «Вакзал Сэн-Лязар» Клёда Манэ[17].

Таксама ў музэі існуюць тэматычныя залы, дзе выстаўлены старажытнасьці розных краін: Кітаю, Індыі, Іраку, Конга і г. д. У музэі прадстаўлены побач рэлігійныя прадметы розных культур: старонка з «Блакітнага Карану(be)» IX стагодзьдзя, емэнская Тора 1498 году і дзьве гатычныя Бібліі XIII стагодзьдзя. Іншыя музэі арабскіх краін пазычылі Люўру Абу Дабі 28 значных экспанатаў, у тым ліку двухгаловы бюст з Айн-Газаля(ru) (Ярданія, 6000 г. да н. э.), каля 400 дырхэмаў з Аману і каменную прыладу з Саудаўскай Арабіі (350 000 гадоў да н. э.). Музэй называюць першым у арабскім сьвеце універсальным музэем[14][18].

Кошт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кошт будаўніцтва будынку Люўра Абу Дабі ацэньваюць у 83—107 мільёнаў эўра[6].

Парыскі Люўр у асобе агенцтва France-Muséums абавязваецца на працягу 30 гадоў аказваць кансультацыйныя паслугі, здаваць у арэнду прадметы мастацтва і даць права да 2037 году выкарыстоўваць брэнд Люўр — усё гэта абышлося стваральнікам музэю прыкладна ў мільярд эўра[14].

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рашэньне аб будаўніцтве Люўру Абу Дабі і перадачы яму карцін з калекцый францускіх музэяў выклікала крытыку сярод некаторых дзеячаў мастацтва Францыі[19]. 4700 экспертаў па музэях, археолягаў ды гісторыкаў мастацтва падпісалі петыцыю, у якой заяўлена, што «[францускія] музэі не прадаюцца»[20].

Таксама выказваліся абвінавачваньні ў эксплюатацыі рабочых, якія будавалі музэй. Напрыклад, газета The Guardian(be) назвала ўмовы працы будаўнікоў «сучасным рабствам»[21].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.legifrance.gouv.fr/affichTexte.do?cidTexte=JORFTEXT000019417311
  2. ^ а б Louvre Abu Dhabi opens to public
  3. ^ Неизвестную работу Пикассо впервые покажут публике(рас.). Лента.ру (2013-03-05). Праверана 2016-11-18 г.
  4. ^ а б Эмиратский филиал Лувра показал часть своей будущей экспозиции(рас.). РИА Новости (2013-04-16). Праверана 2016-11-18 г.
  5. ^ Филиал Лувра будет построен в столице ОАЭ к 2015 году(рас.). РИА Новости (2013-01-10). Праверана 2016-11-18 г.
  6. ^ а б в г Alan Riding (2007-03-07) The Louvre’s Art: Priceless. The Louvre’s Name: Expensive. The New York TimesПраверана 2016-11-18 г.
  7. ^ Carol Vogel (2009-05-26) Abu Dhabi Gets a Sampler of World Art(анг.). The New York TimesПраверана 2016-11-181 г.
  8. ^ Sara Hamdan (2012-09-26) After a Sputtering Start, the Louvre Abu Dhabi Project Gathers Pace(анг.). The New York TimesПраверана 2016-11-18 г.
  9. ^ Opening of Louvre Abu Dhabi pushed back to 2016(анг.). The National (Abu Dhabi) (2015-10-04). Праверана 2016-11-18 г.
  10. ^ New appointments bring fresh hope to a 2017 opening of Louvre Abu Dhabi(анг.). The National (Abu Dhabi) (2016-09-20). Праверана 2017-01-05 г.
  11. ^ Louvre Abu Dhabi opening pushed back to 2017, new director appointed(анг.). Gulf Business (2016-09-20). Праверана 2017-01-05 г.
  12. ^ Harry Bellet (2017-09-06) A Abou Dhabi, un autre Louvre sort de terre(фр.). Le MondeПраверана 2017-09-06 г.
  13. ^ В Абу-Даби открылся Лувр
  14. ^ а б в Matisse rencontre George Washington au Louvre Abu Dhabi(фр.). Linternaute (2017-11-07). Праверана 2017-11-07 г.(недаступная спасылка)
  15. ^ Лувр в пустыне(рас.). Российская газета (2008-04-03). Праверана 2016-11-18 г.
  16. ^ Nick Leech (2014-10-12) Louvre Abu Dhabi to be first museum in Middle East to show a Leonardo Da Vinci painting(анг.). The National (Abu Dhabi). Праверана 2016-11-18 г.
  17. ^ Anna Seaman (2014-10-12) Van Gogh, Manet, Monet and Matisse among artworks to be lent to Louvre Abu Dhabi(анг.). The National (Abu Dhabi). Праверана 2016-11-19 г.
  18. ^ Stanley Carvalho (2017-11-07) East meets West as Louvre Abu Dhabi opens in the Gulf(анг.). ReutersПраверана 2019-11-15 г.
  19. ^ Lawrence Van Gelder (2007-01-09) Arts, Briefly(анг.). The New York TimesПраверана 2016-11-18 г.
  20. ^ Henri Astier (2007-03-07) Gulf Louvre deal riles French art world(анг.). BBCПраверана 2016-11-19 г.
  21. ^ Carrick, Glenn and David Batty. «In Abu Dhabi, they call it Happiness Island. But for the migrant workers, it is a place of misery», The Guardian, 21 December 2013, accessed 30 June 2014; Batty, David. «Conditions for Abu Dhabi’s migrant workers 'shame the west'», The Guardian, 21 December 2013, accessed 30 June 2014; Batty, David. «Campaigners criticise UAE for failing to tackle exploitation of migrant workers», The Guardian, 22 December 2013, accessed 30 June 2014

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Люўр Абу Дабісховішча мультымэдыйных матэрыялаў