Людвіг Вітгенштайн
Людвіг Вітгенштайн | |
| Ludwig Josef Johann Wittgenstein | |
| Дата нараджэньня | 26 красавіка 1889[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 29 красавіка 1951[5][1][2][…] (62 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | рак падкарэньніцы[1][7] |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | філёзаф мовы, тэарэтык архітэктуры, лёгік, матэматык, аўтар афарызмаў, эпістэмалаг, філёзаф, настаўнік, прафэсар унівэрсытэту, пэдагог, архітэктар |
| Навуковая сфэра | філязофія |
| Месца працы | |
| Папярэднік | Бэртран Расэл, Сёрэн Абю К’еркегор, Готліб Фрэге[d] і Артур Шапэнгаўэр |
| Школа/традыцыя | аналітычная філязофія |
| Пэрыяд | філязофія XX ст. |
| Кірунак | заходняя філязофія |
| Асноўныя зацікаўленасьці | мэтафізыка, лінгвістыка, эпістэмалёгія, лёгіка, філязофія мовы, філязофія матэмыткі |
| Значныя ідэі | структура мовы вызначае структуру сьвету (ранейшыя) Значнасьць слова ёсьць ужываньне ў кантэксьце моўнае гульні (позьнія) |
| Вучні | Эліс Амброўз[d] і Elizabeth Anscombe[d][16] |
| Бацька | Карл Вітгенштэйн[d][17] |
| Маці | Leopoldine Wittgenstein[d][17] |
| Узнагароды | |
| Сайт | wittgen-cam.ac.uk (анг.) |
| Подпіс | |
Лю́двіг Ё́зэф Ё́ган Ві́тгенштайн (па-нямецку: Ludwig Josef Johann Wittgenstein; 26 красавіка 1889, Вена — 29 красавіка 1951, Кембрыдж) — аўстра-ангельскі філёзаф, адзін з заснавальнікаў аналітычнай філязофіі, лягічнага пазытывізму і адзін з найяскравейшых мысьляроў XX стагодзьдзя.
З 1929 па 1947 гады Вітгенштайн выкладаў у Кембрыдзкім унівэрсытэце[18]. За сваё жыцьцё ён выдаў толькі адзіную кнігу, то бок 75-старонкавы «Лёгіка-філязофскі трактат» у 1921 годзе, адзін артыкул, як то «Некаторыя заўвагі да лягічнай формы» ў 1929 годзе, даў рэцэнзію на адзіную кінгу і склаў адзін дзіцячы слоўнік[19][20]. Ягоныя аб’ёмныя рукапісы былі адрэдагаваны і выдадзены пасьмяротна. «Філязофскія дасьледаваньні» Вітгенштайна былі апублікаваныя асобнай кнігай у 1953 годзе і з таго часу гэты твор быў прызнаны адным з самых важных у філязофіі XX стагодзьдзя[21]. Ягоны настаўнік Бэртран Расэл назваў Вітгенштайна адным з самых яскравых прыкладаў сапраўднага генію[22].
Нарадзіўшыся ў Вене, у адной з самых заможных сем’яў Эўропы, Вітгенштайн атрымаў у спадчыну багацьце ад бацькі ў 1913 годзе. Спачатку ён рабіў ахвяраваньні мастакам і пісьменьнікам, аднак, у пэрыяд моцнай асабістай дэпрэсіі пасьля Першай сусьветнай вайны, ён аддаў сваё багацьцё братам і сёстрам[23][24]. Трое з чатырох ягоных братоў скончылі жыцьцё самагубствам, якое таксама разглядаў Людвіг Вітгенштайн[25][26]. Некалькі разоў філёзаф пакідаў акадэмічныя колы і служыў афіцэрам на лініі фронту падчас Першай сусьветнай вайны, дзе некалькі разоў быў узнагароджаны за мужнасьць, а таксама выкладаў у школах у аддаленых аўстрыйскіх вёсках і працаваў грузчыкам у бальніцах падчас Другой сусьветнай вайны ў Лёндане. Не зважаючы на гэта, Вітгенштайн называў філязофію адзінай працай, якая дае яму сапраўднае задавальненьне[27].
Агульнапрызнана, што Вітгенштайн зьдзейсьніў цэлых дзьве рэвалюцыі ў заходняй філязофіі. Першая адбылася, калі яго «Лёгіка-філязофскі трактат» натхніў Венскі гурток на стварэньне праграмы лягічнага пазытывізму. Другая адбылася, калі яго ідэі аб прыродзе і ўладкаваньні мовы, выкладзеныя ў «Філязофскіх дасьледваньнях», спарадзілі брытанскую лінгвістычную філязофію, ці філязофію абыдзеннай мовы.
Паводле апытаньня сярод выкладчыкаў амэрыканскіх унівэрсытэтаў і каледжаў «Філязофскія дасьледваньні» былі вылучаныя самым важным творам філязофіі XX стагодзьдзя[21]. Таксама гэты твор заняў 54-ы радок ў сьпісе самых уплывовых працаў кагнітыўнае навукі ХХ стагодзьдзя, які быў падрыхтаваны Цэнтрам кагнетыўных навук унівэрсытэту Мінэсоты[28]. Аднак, паводле словаў сябра філёзафа Георга Гэнрыка фон Врыгта, ён лічыў, што ягоныя ідэі ўвогуле былі няслушна зразуметымі і скажонымі нават тымі, хто вызнаваў сябе ягонымі вучнямі. Ён сумняваўся і наконт таго, што ў будучыні яго лепш зразумеюць. Аднойчы ён сказаў, што адчувае як быццам ён піша для людзей, якія думаюць па-іншаму, дыхаюць іншым паветрам жыцьця, чым сучасныя людзі[29].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- 1 2 Ludwig Josef Johann Wittgenstein // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Ludwig Wittgenstein // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica (брыт. анг.) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- 1 2 Витгенштейн Людвиг // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Ludwig-Wittgenstein
- ↑ https://en.wikipedia.org/wiki/Ludwig_Wittgenstein#Illness_and_death
- ↑ https://www.50treasures.divinity.cam.ac.uk/treasure/parish-ascension-burial-ground/
- ↑ https://www.britishwittgensteinsociety.org/wittgensteins-grave/
- ↑ Ludwig Wittgenstein (ням.)
- ↑ Ludwig Wittgenstein (ням.)
- 1 2 3 https://en.wikipedia.org/wiki/Ludwig_Wittgenstein
- ↑ https://languagecollections-blog.lib.cam.ac.uk/2016/09/16/ludwig-wittgenstein-and-cambridge/
- ↑ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ↑ https://archives.trin.cam.ac.uk/index.php/papers-of-ludwig-wittgenstein
- ↑ Elizabeth Anscombe – More Than Wittgenstein’s “Old Man” (анг.) — 2020.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ «Ludwig Wittgenstein: Philosopher». Time.
- ↑ Monk, R. (2005), «How to Read Wittgenstein». 1st ed. W. W. Norton & Company. — С. 5. — ISBN 978-0393328202.
- ↑ Stern, David (2010). «The Bergen Electronic Edition of Wittgenstein’s Nachlass», European Journal of Philosophy. Vol 18, Issue 3.
- 1 2 Lackey, Douglas (1999). «What Are the Modern Classics? The Baruch Poll of Great Philosophy in the Twentieth Century», Philosophical Forum. 30 (4). — С. 329—346.
- ↑ McGuinness 1988. С. 118.
- ↑ «Ludwig Wittgenstein or the Philosophy of Austere Lines». Goethe Institute.
- ↑ «The do-it-yourself life of Ludwig Wittgenstein». The New York Times.
- ↑ «The Wittgensteins: Viennese whirl». The Daily Telegraph
- ↑ «A Nervous Splendor». The New Yorker
- ↑ Malcolm 1958. С. 84.
- ↑ «The one hundred most influential works in cognitive science in the 20th century». Millennium Project.
- ↑ Malcolm 1958. С. 64.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вітгенштайн Л. Лёгіка-філязофскі трактат, з «Уводзінамі» Бэртрана Расэла / Пер. зь ням. і ангельск. Лявона Баршчэўскага. (Галерэя чалавечай думкі). — Менск: Раман Цымбераў, 2025. — 118 с.
- McGuinness, Brian Wittgenstein: A Life: Young Ludwig 1889–1921. — University of California Press, 1988. — ISBN 978-0-520-06496-6
- Malcolm, Norman Ludwig Wittgenstein: A Memoir. — Oxford: Oxford University Press, 1958. — ISBN 978-0-199-24759-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Людвіг Вітгенштайн на Curlie (анг.).
- Працы Вітгенштайна. Project Gutenberg (анг.).
- Працы Вітгенштайна і пра яго. Internet Archive (анг.).
- Людвіг Вітгенштайн на Internet Encyclopedia of Philosophy (анг.).
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстра-Вугоршчыне
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы
- Пахаваныя ў Ангельшчыне
- Выпускнікі Бэрлінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Трыніці-коледжу (Кембрыдж)
- Выпускнікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Акадэмікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Аўстрыйскія філёзафы
- Брытанскія філёзафы