Ордэн Людавіта Штура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн Людавіта Штура
I ступені
II ступені
III ступені
Арыгінальная назва Rad Ľudovíta Štúra
Краіна Славаччына Славаччына
Тып ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 2 лютага 1994
Першае ўзнагароджаньне 1995
Старэйшая ўзнагарода ордэн Андрэя Глінкі[d]
Малодшая ўзнагарода Крыж Мілана Расьціслава Штэфаніка[d]

О́рдэн Лю́давіта Шту́ра (па-славацку: Rad Ľudovíta Štúra) — трэцяя (пасьля ордэну падвойнага Белага крыжа і ордэна Андрэя Глінкі) па старшынстве славацкая дзяржаўная ўзнагарода (але другая па старшынстве, прызначаная выключна для грамадзянаў Славацкай рэспублікі), надаваная за выбітныя заслугі ў разьвіцьці дэмакратыі, аховы вольнасьцяў і правоў чалавека, за ўмацаваньне абароны і бясьпекі Славацкай рэспублікі, за выбітныя заслугі ў разьвіцьці палітыкі, гаспадаркі і кіраваньня, за дасягненьні ў галіне гаспадаркі, самакіраваньня, навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, мастацтва, спорту і грамадзкіх стасункаў, а таксама за прапагандаваньне добрага імені Славацкай рэспублікі па-за яе межамі.

Ордэн Людавіта Штура ўсталяваны законам № 37/1994 2 лютага 1994. Носіць імя Людавіта Штура — славацкага нацыянальнага дзеяча XIX стагодзьдзя.

Ордэн мае дзьве вэрсіі — цывільную і вайсковую, кожная зь якіх падзяляецца на тры клясы.

Кожны прэзыдэнт Славацкай рэспублікі на сваёй пасадзе ёсьць кавалерам ордэна Людавіта Штура I клясы.

Планкі ордэна

I кляса

II кляса

III кляса

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]