Лыскаўскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Лыскаўскі замак
| |
Лыскаўскі замак, заходні вал
| |
Краіна | Беларусь |
вёска | Лыскаў |
Каардынаты | 52°51′31.55″ пн. ш. 24°38′20.36″ у. д. / 52.8587639° пн. ш. 24.6389889° у. д.Каардынаты: 52°51′31.55″ пн. ш. 24°38′20.36″ у. д. / 52.8587639° пн. ш. 24.6389889° у. д. |
Тып будынка | замак |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | рэшткі валоў |
Лыскаўскі замак | |
Лыскаўскі замак на Вікісховішчы |
Лы́скаўскі за́мак — помнік гісторыі і архітэктуры XV—XVII стагодзьдзяў ў Лыскаве. Знаходзіцца за 0,5 км на захад ад колішняга мястэчка, ва ўрочышчы Гарадзішчы, на правым беразе ракі Мухі (Шчыбы). Захаваліся рэшткі былых умацаваньняў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVI ст. Лыскаў быў вялікакняскім сталовым уладаньнем і ўваходзіў у Ваўкавыскі павет Наваградзкага ваяводзтва. Мяркуюць, што замак у той час мог належаць каралеве і вялікай княгіні Боне Сфорцы[1].
Паводле некаторых меркаваньняў, менавіта ў замку стварылі выдатны помнік летапісаньня «Хроніку Быхаўца»[1].
Замак амаль цалкам зруйнавалі ў Вялікую Паўночную вайну 1700—1721 рокаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. фальклярыст Міхал Федароўскі запісаў мясцовую легенду, паводле якой замкам валодала пані Бэня (Бона). Падчас вайны між войскамі Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы палац разбурылі, а Бэня, ледзьве ўратаваўшыся, пракляла тых, хто ваяваў, і месца, на якім стаяў палац, што прынёс ёй гора. З тае пары, паводле мясцовых жыхароў, уночы на палацавых валах было чуваць енкі і плач, а часам і агонь, які згасаў з набліжэньнем чалавека[1]. У 1706 року каля замку вяліся баявыя дзеяньні, пра што таксама захавалася мясцовае паданьне, запісанае М. Федароўскім. Па бойцы, калі мясцовыя жыхары хавалі забітых, двое зь іх заўважылі на трупе аднаго з жаўнераў дарагі пярсьцёнак і захацелі яго ўзяць. Ня здолеўшы зьняць пярсьцёнак з рукі, папросту адсеклі палец. Доўгі час па гэтым у вёску прыходзіў прывід бяспалага ваяра і трывожыў людзей, пакуль тыя не паклалі косткі ягонага пальца ў магілу[1].
Адным зь першых дасьледаваў замак у XIX стагодзьдзі вядомы расейскі археоляг Фёдар Пакроўскі(lt).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1970-х роках замак дасьледаваў Міхась Ткачоў. Падчас раскопак выявілі культурны пласт таўшчынёй 40 см, у якім знайлі дробныя фрагмэнты паліванай кафлі, кераміка XV—XVII стагодзьдзяў, кавалкі баразьнянае цэглы з вапнай і глінянай абмазкай, іншыя прадметы. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі.
Паводле праграмы «Замкі Беларусі» ў 2012 року плянавалася ўпарадкаваньне замку, на гэтыя мэты выдзелілі 15 мільёнаў рублёў[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Квадратнае ў пляне Замчышча мае памеры 68 на 68 мэтраў. Яго пэрымэтрам разьмяшчаюцца насыпныя валы. Заходні вал захаваўся параўнальна няблага да нашага часу, мае шырыню 10 м, на вяршыні — пляцоўка шырынёй каля 2 м. Пасярэдзіне яе разьмяшчаўся праезд у замак. Захаваўся таксама паўднёвы вал і фрагмэнты ўсходняга. На кутах замчышча стаялі вежы-«круглікі» дыямэтрам 8 м (не захаваліся)[3].
Вакол замку праходзіў роў, за якім быў наступны вал вышынёй 1—1,5 м і шырынёй да 4 м (захаваліся з заходняга і паўднёвага бакоў). На адлегласьці 90 мэтраў ад замчышча разьмяшчаўся трэці, дугападобны вал і роў, што атачалі замак з поўначы, захаду і поўдня. Унутры валу месьціўся праезд, ля якога захавалася вежавае ўзвышэньне. На ўсходзе ўмацаваньне замыкалася забалочанымі берагамі ракі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Валы былога каралеўскага замка Радзіма майго духу Праверана 6 лютага 2012 г.
- ^ Юрий Рубашевский, Антонина Хокимова, Николай Синкевич, Елена Жук. Где не ступала нога туриста? // Вечерний Брест. — 18 ліпеня 2012.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 385.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Менск: БелЭн, 1993. — 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х—ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БелТА, 2002. — 336 с.
- Ткачоў М. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIII—XVIII стст. / Рэд. П. А. Раппапорт. Інстытут гісторыі АН БССР. — Менск: Навука і тэхніка, 1978. — 144 с. — 1050 ас.
- Трусаў А. Старонкі мураванай кнігі: манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. — Менск: Навука і тэхніка, 1990. — 191 с. — ISBN 5-343-00601-9
- Трусаў А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: архитектурно-археологический анализ. — Менск: Навука і тэхніка, 1988. — 160 с. — ISBN 5-343-00312-5
- Церахава В. Знікшы замак каралеўскі // Раённыя будні. — 17 студзеня 1996.
- Церахава В. Лыскава: праз шэсць стагоддзяў // Раённыя будні. — 20 студзеня — 14 красавіка 1998.
- Терехова В. Кто мы и откуда? // Заря. — 26 марта 1998.
- Терехова В. Сказание об исчезнувшем замке // Беларуская думка. — 1998. — № 11. — С. 76—78.
- Ткачёв М. А. 1598. Остатки королевского замка // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113В000622 |