Вапна

Ва́пна[1][2][3] — матэрыял, які атрымліваецца шляхам абпалу (не да расплаву) карбанатных горных парод (вапнякоў, крэйды — пераважна СаСО3), якія пры награваньні распадаюцца да аксыдаў. Па хімічным складзе яна амаль цалкам складаецца з вольных аксыдаў кальца й магна зь пераважным утрыманьнем СаО. Ужываецца ў будаўніцтве[4], а таксама для атрыманьня розных хімічных рэчываў, некаторыя зь якіх таксама носяць назву «вапна».
У залежнасьці ад тыпу пароды, зь якой выраблена вапна, яна можа быць кальцавай, магнэзыяльнай альбо далямітавай. Таксама такі матэрыял прынята падзяляць на вапну сярэдняга, хуткага ці павольнага гашэньня[5][6].
Вапну ня варта блытаць з гіпсам, які складаецца пераважна з сульфату кальца (СаSО4).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вапна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вапна на Скарніку
- Вапна
- Вапна на Слоўнікоргу
- Выкарыстаньне вапны
- Вапна правапіс
- Продаж вапны
- Прымяненьне вапны
- Гашаная вапна. Апісанне. метады атрымання
- Як адрозніць негашеную, гашаную вапна, вапняк, вапнавае малако і натрыю?
- Захаванне бульбы без хвароб: чаму вапна можа больш нашкодзіць, чым дапамагчы