Перайсьці да зьместу

Круглік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Круглік — васьмігранная ў пляне драўляная абарончая вежа, вядомая ў ВКЛ ў XVI—XVII стагодзьдзях.

Круглікі звычайна мелі васьмігранную форму, часам васьміграньнік мог ставіцца на адна- ці двухпавярховы чацьвярык. Зьверху накрываліся шатровым дахам. У Віцебскіх замках XVII стагодзьдзя былі Валконскі, Духаўскі, Шарамецеў, Бабарыкін і Мяшчанскі вежы-круглікі.

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5