Перайсьці да зьместу

Логан Лерман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Логан Лерман
па-ангельску: Logan Lerman
Логан Лерман на прэм’еры фільму «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак» у Нью-Ёрку
Імя пры нараджэньні Логан Ўэйд Лерман
Дата нараджэньня 19 студзеня 1992 (34 гады)
Месца нараджэньня Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША
Месца вучобы
Занятак актор
Навуковая сфэра акторства[d][1] і фільм[1]
Гады дзейнасьці з 2000
Узнагароды
IMDb 0503567
Сайт www.loganlerman.com

Логан Лерман (па-ангельску: Logan Lerman; нарадзіўся 19 студзеня 1992 году, Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор, вядомы па сваіх ролях у фільмах «Эфэкт матыля», «Геймэр», «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак». Пачаў сваю акторскую кар’еру з рэклямаў у сярэдзіне 1990-х гадоў, напачатку 2000-х пачаў здымацца ў фільмах ды сэрыялах.

Логан Лерман нарадзіўся 19 студзеня 1992 году ў Бэвэрлі-Гілз, штат Каліфорнія, ЗША, у габрэйскай сям’і[2]. Маці Лермана, Ліса (народжаная Голдман), працуе ягоным мэнэджарам, а бацька, Лары Лерман, зьяўляецца бізнэсоўцам[2]. Скончыў школу Бэвэрлі Гілз[3][4].

Паводле словаў Логану ён пачаў адчуваць цікавасьць да акторскага мастацтва зь пяці гадоў[5], і вырас на фільмах[6]. Большасьць ягоных сваякоў працуюць у галіне мэдыцыны, таму ў інтэрвію жартам заве сябе «паршывай авечкай»[7]. Яму цікава ўсё, што зьвязана з кінаіндустрыяй. У далейшым Лерман жадае паспрабаваць сябе ва ўсіх вобразах, зьвязаных з кінаіндустрыяй[3].

З самога дзяцінства здымаўся ў рэкляме[8], а ў кіно дэбютаваў у 2000 годзе, зьняўшыся ў ролі сына героя Мэла Гібсана ў фільме «Патрыёт». У тым жа годзе разам з Гібсанам зьняўся ў фільме «Чаго жадаюць жанчыны».

У 2001 годзе згуляў пэрсанажа Эдама Гарсіі ў дзяцінстве ў кінастужцы «Моцнай жанчыне», а ў фільме 2004 году «Эфэкт матыля» згуляў пэрсанажа Эштана Катчэра ў дзяцінстве. У 2003 годзе Логан зьняўся ў дзьвюх тэлестужках, і адна з роляў прынесла яму перамогу на кінапрэміі «Малады актор» у намінацыі Лепшы малады актор тэлестужкі[9]. Акторская праца ў тэлесэрыяле «Джэк і Бобі» таксама прынесла яму ў 2005 годзе перамогу на кінапрэміі «Малады актор»[10]. У 2006 годзе галоўная роля ў фільме «Крык савы» прыносіць яшчэ адну перамогу на кінапрэміі «Малады актор», але ўжо ў намінацыі Лепшы малады актор кінастужкі[11].

У 2007 годзе здымаўся разам з Джымам Керы ў фільме Джоэла Шумахера «Фатальны лік 23», а таксама ў «Цягніку на Юму» з такімі акторамі, як то Расэл Кроў, Крыстыян Бэйл і Бэн Фостэр. У 2009 годзе згудяў Джорджа Гамільтана ў «Мой адзіны», у якім Рэнэ Зэлвэгер згуляла ягоную маці. У 2010 годзе згуляў Пэрсі Джэксана, сына Пасэйдону ў фільме Крыса Каламбуса «Пэрсі Джэксан і выкрадальнік маланак», заснаваным на кнізе Рыка Рыярдана. За гэтую ролю быў намінаваны разам з Джэйкам Абэлам, які згуляў сына Гермэса, на «MTV Movie Awards» у катэгорыі Лепшая бойка[12].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. 1 2 Biography for Logan Lerman (анг.) на сайце Internet Movie Database
  3. 1 2 Logan Lerman: Newest Musketeer learns along way (анг.) на сайте Variety
  4. Logan Lerman Percy Jackson and the Lightning Thief Interview (анг.) на сайте www.girl.com.au
  5. An Interview with Logan Lerman of «Percy Jackson & the Olympians» (анг.) на сайце часопіса BlackBook
  6. Exclusive: Logan Lerman Talks 'My One and Only' and 'Gamer' (анг.) на сайце www.cinemaspy.com
  7. hero worship: logan lerman (анг.) на сайце часопісу Teen Vogue
  8. Lightning could strike for 'Percy' and star Logan Lerman (анг.) на сайце USA Today
  9. 25th Annual Young Artist Awards — Winners and Nominations (анг.) на сайце кінапрэміі
  10. 26th Annual Young Artist Awards — Nominations / Special Awards (анг.) на сайце кінапрэміі
  11. 28th Annual Young Artist Awards — Nominations / Special Awards (анг.) на сайце кінапрэміі
  12. Winners: 2010 MTV Movie Awards (анг.) на сайце MTV
  13. UK-raised theater actor nabs «Spider-Man» role (анг.) на сайце Reuters

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Логан Лермансховішча мультымэдыйных матэрыялаў