Эфэкт матыля (фільм)
«Эфэ́кт матыля́» (па-ангельску: The Butterfly Effect) — амэрыканскі навукова-фантастычны трылер 2004 году, створаны рэжысэрамі Эрыкам Брэсам і Дж. Макі Грубэрам. Галоўныя ролі выканалі Эштан Кутчэр і Эмі Смарт. Назва адсылае да эфэкту матылька, папулярнай гіпатэтычнай сытуацыі, якая ілюструе, як невялікія пачатковыя зьмены могуць прывесьці да вялікіх непрадбачаных наступстваў зь цягам часу.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гадуючыся разам, Эван Трэбарн (Эштан Кутчэр у ролі маладога чалавека, Джон Патрык Амэдоры ў ролі падлетка і Логан Лерман у ролі 7-гадовага хлопчыка) і ягоныя сябры, Лені (Элдэн Гэнсан у ролі маладога чалавека і Кевін Шміт у ролі падлетка), Кейлі (Эмі Смарт у ролі маладой дзяўчыны і Ірэн Гаравая ў ролі падлетка) і ейны брат Томі Мілер (Ўільям Лі Скот у ролі маладога чалавека і Джэсі Джэймз у ролі падлетка) перажылі шмат цяжкіх псыхалягічных траўмаў, якія часта прыводзілі Эвана да страты памяці. Эван перажыў прымус да ўдзелу ў дзіцячай парнаграфіі з боку бацькі Кейлі і Томі Джорджа Мілера (Эрык Столц), якрамя таго, яго ледзь не прыдушыў ягоны айчым Джэйсан Трэбаран (Калам Кіт Рэні), якога потым забілі ахоўнікі. Хлопец выпадкова забіў маці і сваю сястру, гуляючы з дынамітам са сваімі сябрамі, а таксама пабачыў як ягоны сябар Том спаліў Эванава сабаку.
Празь сем гадоў, забаўляючы дзяўчыну ў сваім інтэрнаце, Эван выяўляе, што, чытаючы свае падлеткавыя нататкі, ён можа падарожнічаць у мінулае і перарабляць ягоныя часткі. Ягоныя эпізоды падарожжаў у часе тлумачацца частымі стратамі памяці, якія ён перажыў у дзяцінстве, бо менавіта ў гэтыя моманты ягонае дарослае «я» заняло ягоную сьвядомасьць, напрыклад, у той момант, калі айчым душыў яго, калі зразумеў, што Эван падзяляе ягоную долю падарожжаў у часе. Аднак зьмены ў мінулым, якія робіць Эван маюць наступствы, якія кардынальна зьмяняюць ягонае цяперашняе жыцьцё. Гэтыя зьмены прыводзяць да стварэньня альтэрнатыўнай будучыны, у якой ён то апынаецца студэнтам каледжу, зьняволеным, зьняволеным за забойства Томі ці з ампутаванымі канцавінамі. У рэшце рэшт ён разумее, што, не зважаючы на тое, што ягоныя намеры выправіць мінулае ёсьць добрыя, ягоныя дзеяньні маюць непрадбачаныя наступствы, ад якіх альбо ён, альбо хаця б адзін зь ягоных сяброў жудасна пакутуе. Больш за тое, засваеньне новых успамінаў з альтэрнатыўных будучынь выклікае ў яго пашкоджаньне мозгу і сур’ёзныя крывацёкі з носу. У выніку ён прыходзіць да высновы, што ў яго і ягоных сяброў ніколі ня будзе добрай будучыні, пакуль ён будзе зьмяняць мінулае, і ён разумее, што шкодзіць ім, а не дапамагае. Далей фільм мае 4 розныя альтэрнатыўная сканчэньні.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм атрымаў вельмі дрэнныя крытычныя водгукі[14][15]. На сайце агрэгатару аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 33% на аснове 172 аглядаў, а сярэдні рэйтынг фільму складае 4,8/10.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.imdb.com/title/tt0289879/
- ^ а б в г http://www.metacritic.com/movie/the-butterfly-effect
- ^ http://www.imdb.com/title/tt0106308/
- ^ http://www.filmaffinity.com/en/film235464.html
- ^ а б http://www.adorocinema.com/filmes/filme-44449/
- ^ http://www.filmaffinity.com/es/film235464.html
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/efekt-motyla
- ^ а б в г д е http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=44449.html
- ^ а б в https://www.siamzone.com/movie/m/2064
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п http://www.imdb.com/title/tt0289879/fullcredits
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ выгрузка зьвестак Freebase — Google.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «Butterfly Effect, The Reviews». Metacritic.
- ^ «Don't cast The Butterfly Effect to the winds of time». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эфэкт матыля на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Эфэкт матыля на сайце AllMovie (анг.)
- Эфэкт матыля на сайце Rotten Tomatoes (анг.)
- Эфэкт матыля на сайце Box Office Mojo (анг.)