Леапольд Стаф
Леапольд Стаф | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 лістапада 1878[1] |
Памёр | 31 траўня 1957[2][3][4][…] (78 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, пісьменьнік, драматург |
Жанр | клясыцызм[d], дэкадэнцтва і парнасізм[d] |
Мова | польская мова[5] |
Узнагароды | |
Леапо́льд Ге́нрык Стаф (па-польску: Leopold Henryk Staff; 14 лістапада 1878, Львоў — 31 траўня 1957, Скаржыска-Каменна) — польскі паэт, драматург, перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня гімназіі вучыўся ў Львоўскім унівэрсытэце (1897—1901). Удзельнічаў у дзейнасьці паэтычнага кружка «Плянэтніцы». Зьдзейсьніў некалькі паездак у Італію, год правёў у Парыжы (1902—1903). Супрацоўнічаў з газэтамі і часопісамі. У 1909—1914 рэдагаваў кніжную сэрыю «Symposion» выдавецтва «Księgarnia Biblioteki Polskiej B. Połonieckiego», у якой выходзілі выбраныя сачыненьні вялікіх пісьменьнікаў і філёзафаў. Гады Першай сусьветнай вайны правёў у Харкаве (1915—1918). З 1918 жыў у Варшаве. Быў сурэдактарам часопісу «Nowy Przegląd Literatury i Sztuki» (1920—1921). Друкаваўся ў газэтах «Tygodnik Ilustrowany» (1918—1923), «Kurier Warszawski» (1922—1927), «Gazeta Polska» (1931—1939), «Sygnały» (1933—1939). Быў віцэ-старшынём Таварыства польскіх пісьменьнікаў і журналістаў (1924), затым старшынём (1924—1931). З 1920 году сябар кіраваньня прафэсійнага Саюзу польскіх пісьменьнікаў, сябар Польскай акадэміі літаратуры (з 1933) і яе віцэ-старшыня (1934—1939).
Падчас акупацыі Польшчы жыў у Варшаве, выкладаў у падпольным унівэрсытэце. Пасьля задушэньня Варшаўскага паўстаньня жыў у Паўлавіцах і Кракаве. У 1949 вярнуўся ў Варшаву.
Ляўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951); атрымліваў узнагароды Львова (1929), Лодзі (1931), Варшавы (1938). З 1931 ганаровы член польскага ПЭН-Клюбу; ляўрэат узнагароды ПЭН-клюбу (за перакладчыцкую дзейнасьць; 1948). Доктар honoris causa Варшаўскага ўнівэрсытэту (1939), Ягелонскага ўнівэрсытэту (1949).
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы Стафа на беларускую мову пераклалі Ірына Багдановіч, Алег Мінкін, Уладзімер Мархель[6], Ганна Міхальчук.
- Высокія дрэвы: Вершы / Пер. з польскай А. Мінкіна. — Мн. : Маст. літ., 1994. — 127 с. — (Паэзія народаў свету).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б в Стафф Леопольд // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Leopold Staff // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Leopold Staff // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Staff, Leopold, 1878-1957 // CONOR.SI
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апошняе падарожжа. Вершы ў перакладзе Ганны Міхальчук
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 31 траўня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках
- Узнагароджаныя ордэнам штандару Працы I клясы
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам афіцэрскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Нарадзіліся 31 траўня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Польскамоўныя паэты і паэткі
- Польскія драматургі
- Польскія перакладчыкі
- Перакладчыкі на польскую мову
- Дактары honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэту