Перайсьці да зьместу

Леапард 1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леапард 2

Тып танка: асноўны баявы танк
Краіна-вытворца: Нямеччына
Павозка (экіпаж), чал.: 4
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1966
Выкарыстаньне: Нямеччына, Бэльгія, Турэччына, Польшча, Нарвэгія, Швэцыя, Данія, Грэцыя
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: 1965—1984
Усяго выраблена: 4744 танкаў, 1741 баявых браніраваных машын на яго падставе, 80 прататыпаў
Мадыфікацыі: Leopard 1
Памеры:
Маса, т: 42.2
Даўжыня з гарматай, мм: 9540
Шырыня, м: 3250
Вышыня, м: 2400
Клірэнс, м: 440
Браня:
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 105-мм L7A3
Даўжыня ствала: 56
Боекамплект гарматы: 60
Прыцэл: аптычны стэрэаскапічны далямэр TEM 2A, бінакулярны, манакулярны з начным каналам і тэлескапічны прыцэлы
Кулямёт: 2 × 7,62-мм MG-3
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: V-вобразны
10-цыліндравы чатырохтактны дызэльны вадкаснага астуджэньня
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 830
Хуткасьць па шашы, км/г: 62
Запас ходу, км: 600
Тып падвескі: Індывідуальная тарсіонная
Пераадольваемы ўздым, адс.: 31
Пераадольваемая сьценка, м: 0,95
Пераадольваемы роў, м: 3,0
Пераадольваемы брод, м: 2,2 (4 з ОПВТ)
Выявы ў Вікісховішчы

Леапард 1 па-нямецку: Leopard 1 — першы асноўны баявы танк ФРН. Зьяўляецца першым масавым танкам Нямеччыны пасьля Другой Сусьветнай вайны. Танк выкарыстоўваецца таксама ў 13 іншых краінах. У пэрыяд з 1964 па 1984 гады было створана 4744 танкі. Яму на зьмену прыйшоў танк Леапард 2.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя стварэньня «леапарда» сыходзіць у 1956 год, калі Італія, Францыя і Заходняя Нямеччына (ФРН) вырашылі сумесна распрацаваць асноўны танк, які мог бы скласьці канкурэнцыю па агнявой моцы, мабільнасьці і бранявой абароне асноўным танкам дзяржаў — удзельніц Варшаўскай дамовы. У 1965 годзе вопытныя ўзоры былі сабраны ў Нямеччыне (Францыя адмовілася супрацоўнічаць), і пасьля комплексных выпрабаваньняў была абраная мадэль Ф.Паршэ. Вытворчасьць пачалося ў 1965 годзе на заводзе Krauss-Maffei. Леапард стаў асноўным танкам ВС ФРГ, а таксама ў Нідэрляндах, Бэльгіі, Нарвэгіі, Даніі, Аўстраліі і Італіі, дзе гэты танк зьбіраўся па ліцэнзіі.

Калі Бундэсвэр рэфармаваўся, ён меў на ўзбраеньні амэрыканскія асноўныя танкі М47 і М48, абодва з 90-мм гарматай. Было прынята пастанова, што танкі М47 павінны быць замененыя больш сучаснымі танкамі са 105-мм гарматай, былі абраныя дзьве групы канструктараў (названыя A і Б), каб стварыць прататыпы баявой машыны для параўнальных выпрабаваньняў. У гэты ж час Францыя стварыла прататыпы танка AMX-30 дзеля замены сваіх танкаў амэрыканскіх М47. Чакалася, што альбо новы заходненямецкі танк, альбо AMX-30 стане адзіным асноўным танкам у войску абедзьвюх краін, але справа скончылася тым, што кожная з іх пайшла сваім шляхам. У ФРН працяг працы над канструкцыяй групы A прывяло да стандартызацыі танка, названага «Леапард 1».

Сэрыйная вытворчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая партыя танкаў была выпушчаная нямецкай фірмай Krauss Maffei ў Мюнхэне ў верасьні 1965 году. Усяго было выпушчана больш за 4744 танкі і 1741 машына[1] розных мадыфікацый. У далейшым работы па мадэрнізацыі танку рэалізоўваліся ў рамках шматнацыянальнай праграмы НАТА, у якой, акрамя ФРН, прымалі ўдзел вайсковыя ведамствы і прадпрыемствы абароннай прамысловасьці яшчэ пяці краін, у тым ліку Данія, Нарвэгія, Італія, Бэльгія, Нідэрлянды.

«Леапард» выкананы па клясычнай кампаноўцы, з разьмяшчэньнем маторна-трансьмісійнага аддзяленьня ў кармавой, аддзяленьня кіраваньня — у пярэдняй і баявога аддзяленьня — у сярэдняй частцы машыны. Экіпаж танку складаецца з чатырох чалавек: мэханіка-кіроўцы, камандзіра, наводчыка і зарадніка.

У патрабаваньнях, вылучаных Міністэрствам абароны Нямеччыны (BMVg) 25 ліпеня 1957 году, было пазначана, што маса пэрспэктыўнага нямецкага танку не павінна перавышаць 30 т, ён павінен вытрымліваць трапляньне 20-мм бранябойных снарадаў, пры стральбе з блізкай дыстанцыі з усіх напрамкаў абстрэлу, мець шматпаліўны рухавік з удзельнай магутнасьцю 30 л.з. на тону, распрацаваны з выкарыстаньнем найноўшых тэхналёгій. Максымальная шырыня танку абмежаваная 3,15 м.[2]

Прыярытэты былі ранжыраваны наступным чынам. На першым месцы рухомасьць (удзельная магутнасьць 30 л.з.), на другім месцы агнявая моц (90-мм гармата), браня на апошнім месцы, бо лічылася, што рэальнай абароны ад кумулятыўных боепрыпасаў не існуе. Год праз (1 красавіка 1958 году) патрабаваньні па баявой масе танку, калібру прылады і ўзроўню бранявой абароны былі перагледжаны ў бок павелічэньня.

Асаблівая ўвага была нададзена асноўнаму ўзбраеньня, боепрыпасам і сродкам навядзеньня. Ставіліся патрабаваньні дакладнасьці стральбы ў дзённых і начных умовах; прабіўная здольнасьць на ўзроўні 150 мм бранявой сталі пад вуглом 60° на дыстанцыі ад 2000 да 2500 метраў[3].

Зварны корпус выкананы з лістоў бранявой сталі і падзелены папярочнай перагародкай на баявое і маторна-трансьмісійнае аддзяленьні. Таўшчыня лабавай броні складае 70 мілімэтраў, кут нахілу 60°. Таўшчыня бартавой брані корпусу складае ў сярэднім 30-35 мілімэтраў, таўшчыня бранявых пліт дна і кармы 20 і 25 мілімэтраў адпаведна [4].

Вежа выканана ў выглядзе адзінай фасоннай адліўкі, за выключэньнем часткі даху, якая мае два люкі.

Таўшчыня броні літой вежы складае да 60 мілімэтраў, якая была павялічана на мадыфікацыі A2, і пазьней, у рамках праграмы павышэньня баявой эфэктыўнасьці з 1975 па 1977 год, дадаткова ўзмоцнена за кошт навясных сталёвых бронеэлемэнтаў (Zusatzpanzerung), распрацаваных кампаніяй Blohm+Voss. Бронеэлемэнты са сталі высокай цьвёрдасьці, мацаваліся на асноўную браню з зазорам, на некаторым выдаленьні ад яе, з дапамогай гумовых апор-амартызатараў. Гэта дазволіла павысіць узровень абароны вежы да ўзроўню «леапард» A3.

Вежы мадыфікацый А3 і А4 выконваліся зварнымі па разьнесенай схеме браніраваньня і мелі аднолькавы ўзровень абароны. Дадатковая (навясная) браня на гэтыя вежы не ўсталёўвалася. Пры ўласнай масе дзевяць тон адліваная вежа канструкцыі Wegmann зьяўлялася адносна лёгкай у параўнаньні з дванаццацьцю тонамі вежы M48 або 15 тонамі вежы Чыфтэн. Вежы мадыфікацый А3 і А4 лёгка пазнаць па вуглаватай форме і масцы клінаватай формы.

  • Нямеччына Нямеччына — першапачаткова 2437 танкі. Яны былі замененыя на «Леапард 2». Астатнія танкі «Леапард 1» знаходзяцца на доўгатэрміновым захоўваньні для перапродажу
  • Грэцыя Грэцыя — 526 «Леапард» 1 A4/5 і 55 «Леапард» 1, па стану на 2020 год 425 Leopard-1А5 паступілі ў 1998—2007 гг са складу нямецкага войска
  • Турэччына Турэччына — 170 «Леапард» 1А4, 227 «Леапард» 1А3 і 12 «Леапард» 1, па стану на 2016 год
  • Бразылія Бразылія — 128 «Леапард» 1A1BE, 220 «Леапард» 1A5BR і больш за 9 Леапард 1, па стану на 2016 год. 87 Leopard-1А1 былі паступілі са складу ВС Бэльгіі ў 1997—2001 гадах, 220 пастаўленыя са складу ВС Нямеччыны ў 1999—2012 гадах.
  • Італія Італія — адна з пяці краін першапачатковых замоўцаў танку. 177 «Леапард» 1, па стану на 2016 год
  • Чылі Чылі — 159 «Леапард» 1, па стану на 2016 год
  • Данія Данія — адна з пяці краін першапачатковых замоўцаў танку. 102 «Леапард» 1A5, па стану на 2010 год
  • Аўстралія Аўстралія — 90 «Леапард» 1A3 на захоўваньні, па стану на 2009 год (пастанова аб закупцы такога танку была прынятая дзеля замены танкаў «Цэнтурыёнаў», якія былі на ўзбраеньні з 1950 году. Дзеля гэтага летам 1972 году адбылося параўнаньне «Леапардаў» і амэрыканскіх танкаў M60A1[5]
  • Нідэрлянды Нідэрлянды — адна з пяці краін першапачатковых замоўцаў танку. 84 «Леапард» 1, па стану на 2016 год]
  • Канада Канада — 61 «Леапард» 1C2 на захаваньні, па стану на 2016 год
  • Ліван — 40 «Леапард» 1, па стану на 2010 год[6].
  • Эквадор Эквадор — 30 «Леапардаў» 1, па стану на 2010 год
  • Нарвэгія Нарвэгія — адна з пяці краін першапачатковых замоўцаў танку. 15 «Леапард» 1, па стану на 2016 год
  • Польшча Польшча — 10 «Леапард» 1, па стану на 2016 год
  • Бэльгія Бэльгія — адна з пяці краін першапачатковых замоўцаў танку. 6 «Леапард» 1, па стану на 2016 год
  1. ^ Даведнік па вайсковай тэхніцы і грамадзянскай авіяцыі: Leopard 1, deagel.com
  2. ^ Michael Jerchel. Leopard 1 Main Battle Tank 1965-95. — Osprey Publishing / Bloomsbury Publishing, 1995. — С. 3. — 48 с — ISBN 978-1-85532-520-3.
  3. ^ Walter J. Spielberger: "Die Kampfpanzer Leopard und ihre Abarten. S. 10.
  4. ^ Walter J. Spielberger: "Die Kampfpanzer Leopard 1 und Leopard 2. S. 397.
  5. ^ Australia: Tank Competition. // Military Review. — August 1972. — Vol. 52 — No. 8 — P. 104 — ISSN 0026-4148.
  6. ^ Army Guide — Дадзеныя па краінам Архіўная копія ад 2014-11-29 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леапард 1сховішча мультымэдыйных матэрыялаў