Кастусь Каліноўскі (опэра)
Кастусь Каліноўскі | |
Жанр | опэра |
---|---|
Аўтар | Міхась Клімковіч |
Рэжысэр | Барыс Мардвінаў(ru), Уладзімер Шахрай(ru) |
Кампазытар | Дзьмітры Лукас |
Краіна | БССР |
Год прэм’еры | 1947 |
Пастаноўкі | 1947, 1949, 1950 |
«Касту́сь Каліно́ўскі» — беларуская опэра героіка-рамантычнай тэматыкі ў 4-х дзеях, 7 карцінах. Кампазытар — Дзьмітры Лукас, лібрэта — Міхась Клімковіч.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню пастаўленая 7 лістапада 1947 году на сцэне Дзяржаўнага тэатру опэры і балету БССР[1]. Рэжысэры Барыс Мардвінаў і Ўладзімер Шахрай, дырыгент Анісім Брон, мастак Сяргей Нікалаеў, хормайстар Георгі Пятроў, балетмайстар Канстанцін Мулер.
18 лютага 1949 року пабачыла сьвет новая рэдакцыя пад кіраўніцтвам дырыгента Ільлі Гітгарца. Рэжысэр, мастак і балетмайстар тыя самыя, хормайстры Язэп Абраміс і Т. Арлова.
У апошняй аркестровай рэдакцыі пастаноўка выйшла ў 1950[2].
У 1967 Менская народная опэрная студыя Палацу культуры Белсаўпрофу паказала опэру ў філіі МХАТу ў Маскве.
Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кастусь Каліноўскі — Мікалай Сярдобаў[1][3]
- Марыя Грагатовіч — Ларыса Александроўская
- Вольга — Вера Малькова
- Мечыслаў — В. Лапін
- Мураўёў — А. Бялоў
- Лосеў — В. Мегарскі
- Афіцэр — Я. Шаціхін
- Вярыга — В. Шкляр
- Пан — К. Пуроўскі
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Анатоль Белы. Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 16 студзеня 2013 г.
- ^ Сергиенко Р.И. Историческая белорусская опера. Лукас Д. «Кастусь Каліноўскі» (к 100-летию со дня рождения композитора) // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2011. — № 19. — С. 23—26.
- ^ Сердобов Николай Николаевич. // Биографический справочник. — Менск: Белорусская советская энциклопедия имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 568.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сергиенко Р.И. Историческая белорусская опера. Лукас Д. «Кастусь Каліноўскі» (к 100-летию со дня рождения композитора) // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2011. — № 19. — С. 23—26.
- Г.Р. Куляшова «Кастусь Каліноўскі», 3) // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.. — Менск: БелЭн, 2002. — Т. 1: «А досвіткі…» — Кучынская. — 568 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0255-5 (т. 1), 985-11-0254-7