Перайсьці да зьместу

Кірыл Зіновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Зіновіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 сакавіка 2003(2003-03-05)[1] (21 год)
Рост 194 см[3]
Вага 79 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Махачкала
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2021 Менск 20 (4)
2021—2022 Лакаматыў-2 Масква[d] 13 (0)
2021—2022 Лякаматыў Масква 3 (0)
2022—2023 Віторыя Гімарайнш 0 (0)
2022—2023 Віторыя Гімарайнш Б[d] 25 (0)
2024—4 Дынама Махачкала
Зборныя
2021—4 Беларусь (да 21) 20 (2)
2021 Беларусь (да 19)[d] 3 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 кастрычніка 2023.

Кіры́л Зіно́віч (нар. 5 сакавіка 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Дынама» з Махачкалы і моладзевай зборнай Беларусі. Старэйшы брат гульца Дзьмітры таксама ёсьць футбалістам.

З 2019 году пачаў гуляў за дубль «Менску». У 2020 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 2 траўня 2020 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (2:5), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам зьяўляцца ў першай камандзе, а ў 2021 годзе замацаваўся ў пачатковым складзе.

У ліпені 2021 году прыяднаўся да расейскага «Лякаматыва»[5], дзе гуляў пераважна за другую каманду «Лякаматыў-Казанка» ў ФНЛ-2 (трэцім дывізіёне). Тым ня менш, Зіновіч часам выходзіў на поле і ў асноўнай камандзе, згуляўшы тры матчы ў Прэм’ер-лізе. У верасьні 2022 году далучыўся да партугальскай «Віторыі» з Гімарайншу[6], дзе пачаў выступаць за другую каманду. У студзені 2024 году ў якасьці свабоднага агента ўзмоцніў склад махачкалінскага «Дынама»[7].

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 2 верасьня 2021 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы першы тайм адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Ісьляндыі (1:2).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]