Кімі Райканэн
Выгляд
(Перанакіравана з «Кімі Райкенэн»)
Кімі Райканэн | |
Кімі Райканэн (2008) | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | па-фінску: Kimi-Matias Räikkönen |
Нарадзіўся | 17 кастрычніка 1979[1][2] (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | кіроўца Формулы-1, кіроўца ралі, аўтагоначнік |
Узнагароды і мэдалі |
Кі́мі-Ма́тыяс Ра́йканэн (па-фінску: Kimi-Matias Räikkönen; нар. 17 кастрычніка 1979, Эспаа) — фінскі аўтагоншчык, пілёт Формулы-1. Чэмпіён сьвету 2007 году і двойчы віцэ-чэмпіён сьвету (у 2003 і 2005 гадах). Лічыцца адным з найлепшых аўтагоншчыкаў цяперашняга часу. У сэзонах 2007—2009 выступаў за каманду Фэрары. З 2009 году актыўна ўдзельнічае ў ралійных гонках: на ралі Фінляндыі дэбютаваў у чэмпіянаце сьвету па ралі (WRC). У сьнежні 2009 году прыняў рашэньне пакінуць як мінімум на год Формулу-1 і правесьці наступны год у WRC, падпісаўшы 28 сакавіка 2010 году кантракт з камандай Citroën Junior Team. Вярнуўся ў Формулу-1 у 2012 годзе, калі падпісаў кантракт з камандай Лотус, з 2014 году ізноў выступае за Фэрары.