Кызыларда
| Кызыларда | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Казахстан | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Кызылардзінская | ||
| Дата заснаваньня | 1820 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 240 км² | ||
| Вышыня НУМ | 128 ± 1 м і 139 м | ||
| Часавы пас | UTC+5 | ||
| Каардынаты | 44°51′ пн. ш. 65°31′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 231 337 чал. (2012)[1] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +7 7242 | ||
| Паштовы індэкс | 120000 | ||
| Сайт | kyzylorda.gov.kz | ||
| Кызыларда на мапе Казахстану Кызыларда | |||
Кызыларда (па-казаску: Қызылорда) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Кызылардзінскай вобласьці. Горад заснаваны какандзкімі ўзбэкамі ў 1820 годзе як крэпасьць Какандзкага ханства. Разьмешчаны на правым беразе Сырдар’і, за 830 км да паўднёвага захаду ад Астаны. У горадзе маецца чыгуначная станцыя й аэрапорт.
У 1925—1929 гадох горад быў сталіцай Казаскай АССР у складзе РСФСР.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крэпасьць Ак-Мячэт была закладзена Амар-ханам, кіраўніком Какандзкага ханства ў 1820 годзе, як паўночна-заходні фарпост ханства.
28 ліпеня 1853 году крэпасьць, які абаранялі какандцы на чале зь Якуб-бэкам, была штурмам узятая расейскімі войскамі пад камандаваньнем генэрала Васіля Пяроўскага і пераназваная ў форт Пяроўскі. У сьнежні таго ж году гарнізон крэпасьці пад кіраўніцтвам камэнданта Міхаіла Агарова з посьпехам вытрымаў аблогу какандзкага войска[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (90%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (5%) і карэйцы (3%).
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кызылардынскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата[3]
- Агратэхнічны каледж
- Мэдычны каледж
- Пэдагагічны каледж