Чыятура
| Чыятура | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Грузія | ||
|---|---|---|---|
| Край | Імэрэці | ||
| Муніцыпалітэт | Чыятура | ||
| Дата заснаваньня | 1879 | ||
| Горад з | 1921 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 340—500 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 42°17′25″ пн. ш. 43°16′55″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 12 803 чал. (2014) | ||
| Нацыянальны склад насельніцтва | грузіны — 99,1%, армяне — 0,5% | ||
| Афіцыйная мова | грузінская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +995 479 | ||
| Паштовы індэкс | 5500 | ||
| Сайт | chiatura.gov.ge (груз.) | ||
| Чыятура на мапе Грузіі Чыятура | |||
Чыяту́ра (па-грузінску: ჭიათურა) — горад у заходняй Грузіі, у краі Імэрэці, цэнтар муніцыпалітэту. Насельніцтва — 12 280 чал. (2023).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ляжыць у даліне ракі Квірыла (прытока Рыёні) і на прылеглых плято. Знаходзіцца за 220 км ад Тбілісі чыгункай.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1849 року ў гэтых мясьцінах былі адкрытыя паклады манганавых і жалезных рудаў, а пазьней былі адкрытыя яшчэ й паклады камэрцыйна прыдатных манганавых аксыдаў, пэраксыдаў і карбанатаў. У 1879 року дзеля распрацоўкі радовішча была заснаваная Чыятурская манганавая кампанія. Дзеля перавозкі манганавых рудаў на пераплаўны завод у Зэстафоні была збудаваная чыгунка, якая цяпер цалкам электрыфікаваная. Паўсталае паселішча атрымала назву Квірыла ад суседняй ракі.
У часе расейскай рэвалюцыі 1905 року Чыятура была адзінай бальшавіцкай апорай у збольшага меншавіцкай Грузіі. 3700 шахтараў былі вымушаныя працаваць 18 гадзінаў штодня і спаць на месцы. Ёсіф Сталін стварыў з працоўных «чырвоныя баявыя аддзелы», якія займаліся рэкетам і разбуралі шахты ўласьнікаў, якія адмовіліся яму плаціць. У 1906 року бальшавіцкая дружына Котэ Цынцадзэ абрабавала цягнік, які вёз шахтарам заробкі, забіўшы пры гэтым жандарма і жаўнера.
У чэрвені-ліпені 1913 року шахтары зладзілі 55-дзённы штрайк, патрабуючы 8-гадзіннага працоўнага дня, падвышэньня заробкаў і скасаваньня начных зьменаў.
У 1921 року Чыятура атрымала мескі статус.

У 1954 року адкрытая канатная дарога для пад’ёму шахтараў, паколькі уздым з даліны займаў багата часу. У 2019—2021 роках сыстэма капітальна адрамантаваная.
У 1970-х роках руднікі Чыятуры выдавалі чвэрць усяго здабытку мангану ў СССР.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У месьце дзейнічае Дзяржаўны тэатар імя Цэрэтэлі, краязнаўчы музэй.
10 школаў, аддзяленьне Грузінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Здабыча і ўзбагачэньне манганавай руды (Чыятурскае радовішча), кварцавага пяску, мармуру. Высокае ўтрыманьне мэталу ў рудзе, спрыяльныя ўмовы пакладу і зручнае геаграфічнае разьмяшчэньне (блізкасьць да чарнаморскіх портаў) надаюць асаблівае значэньне чыятурскаму мангану.
Дзейнічаюць завод сылікатнай цэглы, гарбатная і швейная фабрыкі.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чыгуначная станцыя на лініі Зэстафоні — Сачхерэ.
Сеткай канатных дарогаў цэнтральная частка Чыятуры злучаная практычна з усімі жылымі і прамысловымі раёнамі.
У 1967—2008 роках дзейнічаў міжгародны тралейбус да Сачхерэ. Ад самага адкрыцьця і да канца на лініі працавалі тралейбусы Škoda 9Tr. Пасьля распаду СССР лінія дзейнічала нестабільна з прычыны частых праблемаў з электрычнасьцю.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля Чыятуры знаходзіцца Мгвімэвіскі манастыр(d) XIII стагодзьдзя.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чыятура — сядзіба архіяпіскапа Грузінскай праваслаўнай царквы.
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Грыгол Абашыдзэ — грузінскі паэт;
- Марыя Бараташвілі — грузінская савецкая паэтка, драматург;
- Акакі Бэліяшвілі — грузінскі савецкі пісьменьнік, сцэнарыст;
- Арчыл Гаміяшвілі — савецкі актор;
- Міхаіл Геаргадзэ — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч.
