Перайсьці да зьместу

Чакві

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чакві
па-грузінску: ჩაქვი
Населены пункт
Краіна
Геаграфія
Вышыня НУМ 30 ± 1 м
Часавы пас UTC+4
Каардынаты 41°43′08″ пн. ш. 41°44′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова грузінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 426
Паштовы індэкс 6400[2]
Чакві на мапе Грузіі
Чакві
Чакві
Чакві

Чакві[3] (па-грузінску: ჩაქვი) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Кабулецкім муніцыпалітэце Аджарыі, Грузія. Чыгуначная станцыя Чакві (на лініі Натанэбі — Батумі). Мае статус пасёлка гарадзкога тыпу з 1954 году.

У Чакві пачалася гісторыя грузінскага чаяводзтва[4]. У часы Расейскай імпэрыі сюды быў выкліканы з Кітаю спэцыяліст Джон Даў Лаў, які прывёз сюды першыя гатункі чаю.

Месьціцца на беразе Чорнага мора. Празь ціхасьць месца і марскі субтрапічны клімат прыцягвае шмат турыстаў.

  1. https://www.geostat.ge/en/modules/categories/41/population
  2. Грузінская пошта — 1805.
  3. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
  4. «Chakvi». Go Batumi.