Ахалцыхэ
Выгляд
| Ахалцыхэ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Грузія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Самцхе-Джавахэці | ||||
| Муніцыпалітэт | Ахалцыхэ | ||||
| Дата заснаваньня | XII стагодзьдзе | ||||
| Горад з | 1840 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 1029 ± 0 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 41°38′20″ пн. ш. 42°59′10″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 15 000 чал. (2016) | ||||
| Афіцыйная мова | грузінская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +995 365 | ||||
| Паштовы індэкс | 383750 | ||||
| Сайт | akhaltsikhe.gov.ge | ||||
| Ахалцыхэ на мапе Грузіі Ахалцыхэ | |||||
Ахалцыхэ (па-грузінску: ახალციხე) — горад на поўдні Грузіі, адміністрацыйны цэнтар Ахалцыскага раёну і краю Самцхе-Джавахэці. Насельніцтва на 2016 год — 15 000 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны ў першай палове XII стагодзьдзя. З XIV стагодзьдзя і да 1580-х гадоў зьяўляўся цэнтрам культуры, палітыкі й эканомікі вобласьці Самцхе-Джавахэці й рэзыдэнцыяй атабэгаў з роду Джакэлі. У 1579 годзе трапіў пад уладу Асманскай імпэрыі.
У 1810 годзе Тамаз Арбэліяні ўдзельнічаў у паходзе на Ахалцыхэ разам з генэралам А. Тармасавым, і пасьля дзесяцідзённай аблогі быў вымушаны адыйсьці да Баржомскай цясьніны, у якой яго ваяры знайшлі баржомскія мінэральныя крыніцы. У выніку расейска-турэцкае вайны 1828—1829 гадоў Ахалцыхэ адыйшоў да Расеі.
