Юры Белазор
Герб «Вянява» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1622 |
| Памёр | 17 траўня 1665 |
| Пахаваны | |
| Род | Белазоры |
| Бацькі | Крыштап Белазор Ядвіга з Гедройцаў |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Юры Белазор (? — 17 траўня 1665) — дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп смаленскі (1658—1661) і віленскі (ад 1661).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Крыштапа, старосты абельскага, і Ядвігі з Гедройцаў.
Скончыў Віленскую акадэмію, зрабіўся ксяндзом. Быў каралеўскім сакратаром, пісарам скарбовым літоўскім, канонікам віленскім, пробашчам капліцы Сьвятога Казімера ў Віленскай катэдры, рэгентам меншае канцылярыі ВКЛ (1650—1655), кусташам віленскім (ад 1652).
Вымушана падпісаў ад імя віленскае капітулы Кейданскую дамову 1655 году пра вунію ВКЛ і Швэцыі. У Верках у 1663 заклаў Віленскую Кальварыю як воту па вызваленьне бацькаўшчыны[1]. За ахвяраваньні часткі скарбу капліцы Сьв. Казімера на патрэбы разбуранае па вайне краіны атрымаў прыхільнасьць Яна Казімера Вазы. Быў ініцыятарам адбудовы віленскае катэдры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4