Крытычная тэмпэратура
Выгляд
Крыты́чная тэмпэрату́ра — такая тэмпэратура, пры якой гаматнасьць і ціск насычанай пары становіцца максымальным, а гаматнасьць вадкасьці, якая знаходзіцца ў дынамічнай раўнаваге з парам, становіцца мінімальнай.
Пры тэмпэратуры, вышэй крытычнай тэмпэратуры газа, яго немагчыма скандэнсаваць ні пры якім ціске.
Крытычная тэмпэратура была адкрыта Д. І. Мендзялеевым у 1861. Калі ён дасьледваў залежнасьць паверхневага нацяжэньня вадкасьці ад тэмпэратуры, ён выявіў, што існуе такая тэмпэратура, пры якой зьнікаюць меніск вадкасьці і розьніца паміж вадкасьцю і яе насычанай парай. Гэтую тэмпэратуру Д. І. Мендзялееў назваў «абсалютным пунктам кіпеньня».
|