Крыстыян Гюйгэнс
Крыстыян Гюйгэнс | |
Christiaan Huygens | |
Дата нараджэньня | 14 красавіка 1629[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 ліпеня 1695[1][2][3][…] (66 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Лейдэнскі ўнівэрсытэт |
Занятак | астраном, матэматык, фізык, музыказнаўца, вынаходнік, тэарэтык музыкі, фізык-тэарэтык, энтамоляг, стваральнік інструмэнтаў |
Навуковая сфэра | матэматыка, фізыка, астраномія |
Месца працы | Француская акадэмія навук |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства і Француская акадэмія навук |
Навуковы кіраўнік | Франс Фан Схотэн[d][7] і Jan Jansz de Jonge Stampioen[d][7] |
Вучні | Дэні Папен[d] і Готфрыд Ляйбніц |
Бацька | Constantijn Huygens[d] |
Маці | Suzanna van Baerle[d] |
Узнагароды | |
Крыстыян Гюйгэнс (нід. Christiaan Huygens; 14 красавіка 1629, Гаага — 8 ліпеня 1695, там жа) — нідэрляндзкі мэханік, фізык, матэматык, астраном і вынаходнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гюйгэнс нарадзіўся ў Гаазе. Ягоны бацька, Канстантэйн Гюйгэнс, тайны саветнік прынцаў Аранскіх, быў выдатным літаратарам, які атрымаў таксама добрую навуковую адукацыю. Малады Гюйгэнс вывучаў права і матэматыку ў Лейдэнскім унівэрсытэце, затым вырашыў прысьвяціць сябе навуцы. У 1651 годзе была апублікаваная праца «Разважаньні пра квадратуру гіпэрбалы, эліпса і круга».
Разам з братам ён удасканаліў тэлескоп, давёўшы яго да 92-кратнага павелічэньня, і пачаў вывучэньне неба. Першую вядомасьць Гюйгэнс спазнаў, калі ён адкрыў кольцы Сатурна (Галілей таксама бачыў іх, але ня змог зразумець, што гэта такое) і спадарожнік гэтай плянэты, Тытан.
У 1657 годзе Гюйгэнс атрымаў галяндзкі патэнт на канструкцыю ківачовага гадзіньніка. У апошнія гады жыцьця гэты мэханізм намагаўся стварыць Галілей, але яму перашкодзіла прагрэсуючая сьлепата. Гадзіньнік Гюйгэнса рэальна працаваў і забясьпечваў выдатную для таго часу дакладнасьць ходу. Цэнтральным элемэнтам канструкцыі быў вынайдзены Гюйгэнсам якар, які пэрыядычна падпіхваў ківач і падтрымліваў незгасальныя ваганьні. Сканструяваныя Гюйгэнсам дакладныя і танныя ківачовыя гадзіньнікі хутка атрымалі шырокі распаўсюд па ўсім сьвеце.
У 1665 годзе па запрашэньні Жана-Батыста Кальбэра асеў у Парыжы і быў залічаны ў сябры Францускай акадэміі навук. У 1666 годзе на прапанову Кальбэра Крыстыян Гюйгэнс стаў яе першым прэзыдэнтам. Гюйгэнс кіраваў Акадэміяй 15 гадоў.
У 1673 годзе пад назвай «Ківачовы гадзіньнік» выйшла выключна зьмястоўная праца па кінэматыцы паскоранага руху. Гэтая кніга была настольнай у Ньютана, які скончыў пачатае Галілеем і працягнутае Гюйгэнсам складаньне фундамэнта мэханікі
У сувязі з хуткім скасаваньнем Нанцкага эдыкта ў 1681 годзе Гюйгэнс, ня маючы жаданьня пераходзіць у каталіцызм, вярнуўся ў Галяндыю, дзе працягнуў свае навуковыя дасьледваньні.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гонар Гюйгэнса былі названыя:
- кратэр на Месяцы,
- гара Mons Huygens на Месяцы,
- кратэр на Марсе,
- астэроід 2801 Huygens,
- эўрапейскі касьмічны зонд, які дасягнуў Тытана,
- лябараторыя ў Лейдэнскім унівэрсытэце ў Нідэрляндах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ а б Christiaan Huygens (нід.)
- ^ а б Christiaan Huygens — 2009.
- ^ Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.) — London: John Murray, 1898.
- ^ а б Гюйгенс Христиан // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыстыян Гюйгэнс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |